Категория
Прочее
Тип
справочник
Страницы
171 стр.
Дата
17.07.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
787592.zip — 167.51 kb
  • falkloram-mnogx-nshyx-erapejskx-naroda-u-jakx-amal-znkl-formy-jago-atjentychnaga-bytavannj_787592_1.doc — 925 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

І. В. КАЗАКОВА


БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР:


ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННI


ПРАДМОВА

Беларускі фальклор найлепш захаваўся ў параўнанні з фальклорам многіх іншых еўрапейскіх народаў, у якіх амаль зніклі формы яго аўтэнтычнага бытавання яшчэ ў мінулыя эпохі, адраджаліся ж пераважна ў перапрацоўках. Беларускі народ па праву можа ганарыцца багаццем зместу, дасканаласцю мастацкай формы і разнастайнасцю жанраў сваёй вуснай паэзіі. Нават у параўнанні з рускай і ўкраінскай народнай творчасцю беларуская вусная паэтычная творчасць вылучаецца адметнасцю і багаццем высокамастацкіх узораў абрадавай паэзіі, добрай захаванасцю аўтэнтычных форм, актыўнасцю бытавання, цеснай сувяззю з рэчаіснасцю, поліфункцыянальнасцю.

Працэс станаўлення і развіцця фальклору быў арганічна звязаны з развіццём грамадства, яго культуры. На першапачатковым этапе народная культура мела монафальклорны характар, што абумоўлівалася сінкрэтызмам вуснай паэтычнай творчасці, якая ў далейшым дала імпульс для развіцця мастацтва і літаратуры. Нацыянальную адметнасць прафесійнае мастацтва і культура наогул набывалі галоўным чынам пад уплывам фальклору, які адыграў важнейшую ролю ў этнічных працэсах, у фарміраванні менталітэту беларусаў.

Тэсціраванне як адна з форм кантролю ведаў атрымала апошнім часам шырокае распаўсюджанне. Выкананне тэставых заданняў – надзейны спосаб не толькі праверкі ведаў, але і самападрыхтоўкі студэнтаў, аспірантаў, абітурыентаў, вучняў любой навучальнай установы. Праца з тэстамі спрыяе развіццю навыкаў самастойнай працы і пошуку.

Дапаможнік уяўляе сабой комплекс тэставых заданняў па ўсіх відах і жанрах беларускага фальклору (каляндарныя абрады і суправаджаючая іх паэзія, сямейныя абрады, пазаабрадавая паэзія, народная проза, малыя жанры, народны тэатр, духоўныя вершы, дзіцячы фальклор). Гэта першая спроба складання тэставых заданняў на матэрыяле беларускага фальклору. Усе тэсты маюць адказы. Заданні ў дапаможніку складзены такім чынам, што дазваляюць не толькі пракантраляваць веды, але і замацаваць іх. У дапаможніку выкарыстаны ўсе віды тэставых заданняў (заданні з выбарам аднаго, двух ці некалькіх правільных адказаў, заданні адкрытай формы, заданні на вызначэнне адпаведнасці, правільнай паслядоўнасці, сістэмныя, ланцуговыя, тэкставыя, тэматычныя, сітуацыйныя заданні). Прыкладзены спіс літаратуры дапаможа пры выкананні тэставых заданняў і агульнай падрыхтоўцы па прадмету.

Дапаможнік прапануецца навуковым работнікам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам, аспірантам, ліцэістам, школьнікам, усім тым, хто цікавіцца беларускім фальклорам. Матэрыялы дапаможніка можна выкарыстоўваць пры выкладанні курсаў па беларускаму фальклору, літаратуры, культуры; на лекцыйных і практычных занятках; на заліках і экзаменах.


КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ



Ваше мнение



CAPTCHA