Категория
Литература
Тип
реферат
Страницы
21 стр.
Дата
24.04.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
445449.zip — 23.03 kb
  • tvorchaja-dzejnasc-rygora-murashk_445449_1.doc — 83.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

Творчая дзейнасць
Рыгора Мурашкі

У творчай дзейнасці
Рыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды, вельмі адрозныя, непадобныя сваім
зместам. Першы ахоплівае 20—30-я гады, другі прыпадае на Айчынную вайну, калі
пісьменнік у сувязі з цяжкай хваробай не змог эвакуіравацца ў тыл і быў змушаны
застацца ў акупаваным Мінску.

Найбольш значныя набыткі
Р. Мурашкі ў жанры мастацкай прозы якраз і прыходзяцца на апошні, вельмі
складаны, драматычны этап жыцця і творчасці. Менавіта раманамі «Таварышы» і
«Наўсуперак лёсу», якія датуюцца 1942 г., пісьменнік пакінуў прыкметны след у
гісторыі беларускай літаратуры.

Крыважэрны малох масавых
рэпрэсій 30-х гадоў абмінуў Р. Мурашку, але пісьменнік усё роўна застаецца
трагічнай фігурай літаратуры эпохі таталітарызму. Трагізм гэты выявіўся ў
супярэчнасці паміж прыроднымі, індывідуальна-псіхалагічнымі схільнасцямі
Мурашкі як чалавека, творчай асобы і пафасам яго твораў, напісаных у
адпаведнасці з жорсткімі ідэалагічнымі вымогамі 30-х гадоў. Усе, хто ведаў Р.
Мурашку, адзінадушна гавораць пра яго дабрыню, спагадлівасць, гатоўнасць
прыйсці на дапамогу. Аднак гэтых якасцей натуры аказалася недастаткова, каб
устрымацца ад напісання і публікацыі твораў, далёкіх ад запатрабаванняў
гуманістычнага мастацтва, якое свой сэнс і прызначэнне бачыць у абароне
чалавека, дабрыні і справядлівасці. Інакш кажучы, пры іншых, болей спрыяльных
грамадска-палітычных абставінах талент Р. Мурашкі разгортваўся б зусім у іншым
кірунку, чым гэта мела месца ў сапраўднасці.

Нарадзіўся Рыгор Мурашка
3 (16) лютага 1902 г. у в. Бязверхавічы Слуцкае акругі. Скончыў народную, а
затым двухкласную валасную школу і ў 1917 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую
семінарыю.



Ваше мнение



CAPTCHA