Категория
Литература
Тип
реферат
Страницы
20 стр.
Дата
25.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
266812.zip — 36.46 kb
  • belarusk-avangard-i-jesjezm-jak-vyznachalnyja-plyni-belaruskaj-ltaratury-xx-stagoddzja_266812_1.doc — 121.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

Беларускі авангард i эсэізм як вызначальная плынi ў беларускай
літаратуры XX стагоддзя


Змест

1. Беларускі авангард i эсэізм як вызначальная плынi ў
беларускай літаратуры 20 стагоддзя

1.1 Беларускі авангард 20-х гадоў
і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку 20 стагоддзя

1.1.1 “Рэвалюцыйны” авангард у беларускай паэзіі 20-х гадоў

1.1.2 “Узвышша” і сусветны мастацкі вопыт

1.1.3 Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы

1.1.4 Ф. Аляхновіч і “новая драма”

1.2 Эсэізм як вызначальная ідэя 20 стагоддзя

1.2.1 Паэтыка эсэ

1.2.2 Янка Брыль як прадстаўнiк эсэiстычнай плынi ў
беларускай літаратуры

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Беларускі авангард i эсэізм як вызначальная
плынi ў беларускай літаратуры 20 стагоддзя1.1 Беларускі авангард 20-х гадоў і авангардныя
плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку 20 стагоддзя1.1.1 “Рэвалюцыйны” авангард у беларускай
паэзіі 20-х гадоў

З’яўленне авангардных накірункаў мастацтва звязана
перш за ўсё з пошукам новых сродкаў мастацкай выразнасці. Гэтыя пошукі не заўсёды
вітаюцца папярэднікамі, адсюль узнікае канфлікт паміж старым і новым. Тэрмін “авангард"
належыць амерыканскаму крытыку Кліменту Грынбергу. У шырокім сэнсе пад “авангардам”,
“авангардызмам”, “мадэрнізмам” разумеюцца актуальныя ў мастацтве з’яве, у больш
вузкім - сукупнасць нерэалістычных напрамкаў у еўрапейскім мастацтве першай паловы
20 стагоддзя (сюррэалізм, дадаізм, экспрэсіянізм, футурызм, “плынь свядомасці” і
інш).

На думку І.Э. Багдановіч, “беларускі варыянт авангардызму
склаўся ў межах “Маладняка” і часткова “Узвышша” [1, с.220], супаўшы ў часе існавання
з еўрапейскім. Беларуская лiтаратура 20-х гадоў характарызуецца нашымі даследчыкамі
як адкрытая эстэтычная сiстэма: вызначальным фактарам развіцця айчыннай літаратуры
ў гэты час была стылёвая і жанравая разнастайнасць, суіснаванне, узаемаўплыў, узаемаўзбагачэнне
розных мастацкіх тэндэнцый. Побач з рэалізмам плённа развіваліся рамантызм (паэзія
“Маладняка”, творы М. Зарэцкага), сімвалізм (творы Я. Купалы, Зм. Бядулі), натуралізм
(творы М. Зарэцкага, Я. Нё-манскага, Р. Мурашкі), iмажынiзм (творы Я. Пушчы, Т.
Кляшторнага, А. Бабарэкi, Ул. Хадыкi), канструктывiзм (праграма літа-ратурна-мастацкіх
аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Беларускай лiтаратурна-мастацкай камуны”), футурызм
(творы П. Шукайлы, Я. Вiдука, “Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна”), iмпрэсiянiзм
(творы Я. Пушчы, К. Чорнага), экспрэсiянiзм (творы Я. Купалы, Зм. Бядулі). Гэта
сведчыць пра багацце стылёвай палітры тагачаснай беларускай літаратуры.



Ваше мнение



CAPTCHA