Категория
Иностранные языки и языкознание
Тип
доклад
Страницы
7 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
172453.zip — 5.19 kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
  • belaruskj-jetnos-belarus_172453_1.html — 14.65 Kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

Назва “неỳры”
была вядома не толькi старажытнарымскiм гiсторыкам i географам, але i нашым
летапiсцам, у якiх яны называюцца “норыкамi” i ”нарцамi”.

У “Аповесцi мiнулых
гадоỳ” ёсць такi запiс: “Нарцы, еже суть словяне”. У другiм летапiсе
чытаем: “Норицы иже суть словяне”. Аб тым, што гэтыя назвы адносiлiся да ỳсходнiх
славян, сведчаць шматлiкiя геаграфiчныя назвы ва Усходняй Еỳропе, што
захавалi корань слова “нур”, ”нор”, “нар”, “нев”. Напрыклад, буйнейшае на
Беларусi возера называецца Нарач, ёсць рэкi Нараỳ, Нарва, Нарэỳка,
Нурэц, гарадскi пасёлак Нароỳля i iншыя. Межлiва нават, што слова “народ”
утварылася ад злiцця двух слоỳ “нар” i “род”.

Славяне ỳ
старажытнасцi былi вядомы не толькi як неỳры, але, у прыватнасцi, i як
скiфы. Гэта назва была не этнаграфiчная, бо так называлi ỳсе народы. Якiя
жылi ад Дуная i Днястра да Волгi i Урала. Напрыклад, пад скiфамi ратаямi трэба
разумець славян, якiя жылi на тэрыторыi сучаснай Кiеỳшчыны.

На пачатку нашай эры
частка славян у заходнееỳрапейскай лiтаратуры атрымала назву “вянеды”, а
крыху пазней з´яỳляецца новая назва – “славяне”. Паходжанне гэтай
назвы да сённяшняга часу не раскрыта. Як меркаваỳ вядомы славацкi вучоны
Павел Йозэф Шафарык, аỳтар фундаментальнага даследвання па гiсторыi
славян “Славянскiя старажытнасцi”, народнасць (племя), якую называлi “славяне”,
была ỳ мiнулыя часы на тэрыторыi сучаснай Беларусi. Пазней частка гэтага
народа перасялiлася i дала назву славакам, славенцам i iльменскiм славянам. У
доказ сваiх разважанняỳ вучоны прывёỳ шматлiкiя геаграфiчныя назвы,
што бытуюць на Беларусi. Напрыклад: Слаỳцы Мiнскай губернii, Славены
Магiлёỳскай i Смаленскай, Славена Вiцебскай, Славiск Гродзенскай,
Славянск, або Славiнск, Вiленскай губернi, рака Славечна ỳ Вiлiнскай
губернi, рака Славечна ỳ Вiлiнскай i Мiнскай губернях, прыток Славечны
Славешынка, Славенскае возера ỳ Мiнскай губернi. “ Я думаю, – пiсаỳ
далей П.Й. Шафарык, – што ỳ дагiстарычныя часы гэтая славянская галiна
жыла дзе-небудзь на тэрыторыi губерняỳ Мiнскай, Магiлёỳскай i
Валынскай”.  



Ваше мнение



CAPTCHA