Категория
Иностранные языки и языкознание
Тип
доклад
Страницы
7 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
172453.zip — 5.19 kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
  • belaruskj-jetnos-belarus_172453_1.html — 14.65 Kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

З
гэтага запiсу Герадота можна зрабiць два выключна важныя вывады пра гiсторыю неỳраỳ.
Па-першае, неỳраỳ было даволi многа, i былi яны моцныя, каб на iх
падтрымку маглi разлiчваць скiфы, альбо, адмовiỳшы скiфам у дапамозе, не
баяцца iх помсты. Па-другое, неỳры былi не дзiкуны, а мелi пэỳную
палiтычную арганiзацыю, на чале якой, паводле звестак Герадота, стаялi цары
альбо iншыя асобы, якiя мелi права выступаць у мiжнародных справах ад iмя ỳсяго
народа. Пра наяỳнасць у неỳраỳ палiтычнай арганiзацыi
сведчыць i тое, аб чым Герадот гаворыць:” У неỳраỳ норавы
скiфскiя”, гэта значыць у iх звычаi, права i палiтычны лад такiя ж, як i ỳ
скiфаỳ. У скiфii да таго часу ỳжо склалася рабаỳласнiцкая
дзяржава. Гэтая думка падкрэслiваецца характарыстыкай, якую антычны гiсторык даỳ
андрафагам, якiх ён лiчыỳ дзiкiмi. Пра iх ён пiсаỳ, што норавы ỳ
iх самыя дзiкiя, яны не ведаюць нiякiх законаỳ. Значыць, у тых народаỳ,
якiх Герадот не адносiỳ да дзiкiх, ужо былi законы.

Далей Герадот
расказвае легенду, паводле якой “ штогод адзiн раз неỳр ператвараецца
на некалькi дзён у воỳка, а потым зноỳ становiцца чалавекам
”. У
гэтай легендзе, межлiва, адлюстраваны звычай славян раз на год, на масленiцу,
убiрацца ỳ звярыныя шкуры ỳ знак абагаỳлення некаторых лясных
звяроỳ.

Магчыма, што з гэтым
звычаем нашых продкаỳ звязаны паходжанне назвы горада Ваỳкавыска
iгербы шэрагу гарадоỳ. У прыватнасцi, на старажытным гербе горада
Мсцiслава быỳ воỳк. Тут таксама будзе дарэчы адзначыць, што легенда
аб тым, нiбыта жыхары Беларусi перакiдаюцца ỳ ваỳкоỳ, была
вядома i аỳтару “Слова аб палку Iгаравым”, якi, расказваючы пра полацкага
князя Усяслава, надае яму здольнасць перакiдацца ỳ воỳка.



Ваше мнение



CAPTCHA