Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
22 стр.
Дата
29.11.2009
Формат файла
.rtf — Rich Text Format (Wordpad)
Архив
110720.zip — 33.55 kb
  • baracba-za-stvarjenne-belaruskaj-dzjarzhaunasci-1917-1920gg_110720_1.rtf — 183.12 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

з арганізатараў Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі П. Каранкевіч, напрыклад, гаварыў: “Нам давядзецца дапоўніць работу нашых продкаў і аб'яднацца з іншымі роднымі нам плямёнамі — велікарускім і маларускім — у адну магутную
і несакрушальную народнасць
рускую”.
Нацыянальная праграма Мінскага хрысціянска-дэмакратычнага аб'яднання прызнавала для “малых народаў, як Літва, Латвія, Беларусь і Украіна, неабходнасць поўнага іх самавызначэння”. Мэтай Беларусі яны ставілі “збліжэнне ўсіх католікаў і праваслаўных і аб'яднанне іх у
рамках веры з рознымі абрадамі” [5].
Нацыянальная праграма партыі беларускіх народных
сацыялістаў прадугледжвала прадастаўленне Беларусі аўтаноміі з заканадаўчым органам — Беларускай краёвай радай у федэратыўна-дэмакратычнай Расійскай Рэспубліцы, адраджэнне беларускай культуры і ўсебаковае развіццё “беларускага нацыянальнага жыцця на фундаменце працоўнага народа”, увядзенне культурна-нацыянальнай аутаном іі для нацыянальных меншасцей.
Але ні партыя народных сацыялістаў, ні адна з іншых
нацыянальных арганізацый не выраслі ў колькі-небудзь значную грамадска-палітычную партыю і не аказалі прыкметнага ўплыву н а развіццё нацыянальнага руху.
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй рабілася
адноўленая пасля Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Пасля з'езда беларускіх нацыянальных дзеячаў і нарады 27 сакавіка
1917 г. у яе рады ўступалі ўсе, хто імкнуўся ўдзельнічаць у беларускім нацыянальным руху. Разам з прытокам працоўных у партыю ўступалі прадстаўнікі нацыянальнай буржуазіі, памешчыкаў, буйныя чыноўнікі, генералы і афіцэры — галоўным чынам з мэтай авалодання каманднымі пазіцыямі ў нацыянальным руху, каб звярнуць яго на шлях буржуазнага нацыяналізму. Падтрымліваючы буржуазны Часовы ўрад,



Ваше мнение



CAPTCHA