Категория
Прочее
Тип
справочник
Страницы
65 стр.
Дата
16.05.2015
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
1054658.zip — 792.4 kb
  • dzjarzhanaja-stanova-adukacygrynkask-vuchjebna-pedagagchny-kompleks-dzcjachy-sad-sjarjednj_1054658_1.doc — 1076.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
5  из 10
Оценок
2
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

шукаецца разам.

На этапе
сацыяканструкцыя – калектыўная работа ў парах, групах; сумесны пошук адказаў на пытанні, абмен ідэямі, стварэнне праектаў.

Этап
сацыялізацыя – гэта прадстаўленне работ вучняў і майстра, абмеркаванне розных гіпотэз і пунктаў гледжання. У выніку ўзнікае пытанне: а як павінна быць на самой справе? І адбываецца ўсведамленне няпэўнасці, паяўляецца праблемная сітуацыя.

На этапе
разрыў – эмацыянальны канфлікт, новае бачанне праблемы. Вучням прапануецца супаставіць свае гіпотэзы з меркаваннямі навукоўцаў, пісьменнікаў.

На этапе
творчая праца – самастойная дзейнасць вучняў па тэме, выкананне пэўнага задання настаўніка.

Рэфлексія – вынікі працы. Рыхтуюцца пытанні агульнага плану, складаецца сінквейн, кластар.

Падрыхтоўка педмайстэрні, безумоўна, патрабуе эмацыянальных і фізічных намаганняў, але такі ўрок або занятак з выкарыстаннем метадаў і прыёмаў тэхналогіі – сапраўднае свята, якое прыносіць задавальненне і вучням, і настаўніку.

Праблема фарміравання ў школьнікаў станоўчай матывацыі да навучання стала асноўнай у педагагічнай дзейнасці настаўнікаў. У вырашэнні гэтай праблемы вядучую ролю адыгрывае выкарыстанне на ўроках метадаў і прыёмаў
тэхналогіі дзелавой і займальнай гульні.
Дзелавітасць – неабходная рыса характару для кожнай асобы нашага вірлівага часу. Чалавек, які валодае ёю, звычайна арганізаваны і дакладны ў працы, умее пераадольваць цяжкасці і заўсёды дасягае пастаўленай мэты, знаходзіць рацыянальныя спосабы вырашэння праблем. Ён настойлівы, сур’ёзны,



Ваше мнение



CAPTCHA