Категория
Прочее
Тип
справочник
Страницы
65 стр.
Дата
16.05.2015
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
1054658.zip — 792.4 kb
  • dzjarzhanaja-stanova-adukacygrynkask-vuchjebna-pedagagchny-kompleks-dzcjachy-sad-sjarjednj_1054658_1.doc — 1076.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
5  из 10
Оценок
2
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

выклік – вучні атрымліваюць заданне, у час выканання якога яны адзначаюць, што ім вядома або што думаюць пра пэўнае паняцце, падзею, з’яву, заканамернасць і г.д. Роля настаўніка тут заключаецца ў тым, каб стаць правадніком для вучняў, застаўляючы іх разважаць. Прымаецца любое меркаванне, пункт погляду. У такіх умовах адбываецца працэс навучання – працэс сувязі новага з ужо вядомым. На гэтай стадыі настаўнікі могуць прапанаваць скласці кластар, асацыятыўны рад да пэўнага паняцця, звязанага з тэмай урока і г.д.

На стадыі
асэнсавання вучні працуюць з вучэбным матэрыялам (часцей – самастойна): падручнікам, тэкстам, іншай інфармацыяй, якую прапануе настаўнік. Загадзя школьнікам ставяцца пэўныя пытанні або паведамляецца аб тых заданнях, якія яны будуць павінны выканаць пасля знаёмства і аналізу прапанаванага матэрыялу. Для арганізацыі работы з тэкстам удалым з’яўляецца прыём ,,Інсерт” (чытанне з алоўкам), прыём ,,Ведаю – Хачу ведаць – Даведаўся”, заданні тыпу ,,Скласці план параграфа”(тэксту), ,,Задай пытанні аднакласніку”(настаўніку) і г.д.

На стадыі
рэфлексіі можна выкарыстоўваць прыём ,,Ацэначнае акно” (вучні самі адзначаюць у табліцы, якія веды па тэме занятка імі засвоены добра,якія не зусім зразумелі, што змогуць прымяніць на практыцы, а што - не) або прыём складання сінквейна (вершаванае пяцірадкоўе па тэме ўрока, занятка).

Калі вучні актыўна ўдзельнічаюць у навучальным працэсе, павышаецца іх здольнасць да разважання і разумення.

Шырока на ўроках беларускай мовы і літаратуры, на факультатыўных занятках і курсах па выбары мною выкарыстоўваюцца метады і прыёмы
тэхналогіі французскіх педагагічных майстэрняў.
Сутнасць майстэрні раскрываецца праз прынцыпы яе пабудовы



Ваше мнение



CAPTCHA