Категория
Культурология
Тип
реферат
Страницы
29 стр.
Дата
21.03.2015
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
1043824.zip — 19.51 kb
  • shljubnae-adzenne-na-belarus-ix-xx-st_1043824_1.html — 73.58 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

Змест

шлюбны касцюм аздабленне нарад

Уводзіны

Гістарыяграфія

. Шлюбнае адзенне на Беларусі ў IX-XIII стст.

.1 Жаночае шлюбны касцюм

.2 Мужчынскі шлюбны касцюм

. Шлюбнае адзенне XIV-XVII стст.

.1 Жаночы шлюбны касцюм

.2 Мужскі шлюбны касцюм

. Шлюбнае адзенне XVIII-XX стст.

.1 Жаночы шлюбны касцюм

.2 Мужчынскі шлюбны касцюм

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры


Уводзіны


Шлюбны касцюм быў і застаецца адзін з важных кампанентаў традыцыйнай і сучаснай абраднасці беларусаў. Ен спалучаў адзенне, галаўны ўбор, абутак, упрыгожанні і іншыя аксесуары, што прызнача для нашэння ў час пэўнага абрадавага дзеяння. Характар абраду вызначаў матэрыял і тэхнічныя сродкі выканання касцюма, мастацкае аздабленне, асаблівасці апранання, нашэння, распранання. Ён цесна звязаны з духоўным жыццём народа, з яго звычаямі, рэлігійна-магічнымі, эстэтычнымі ўяўленнямі.

Абрадавы касцюм спалучае некалькі функцый. Важнейшыя з іх - абрадавая, знакавая (знакі маёмасных, сацыяльных адроз-ненняў, канфесіянальнай, нацыяналь-най, рэгіянальнай, лакальнай прына-лежнасці, полаўзроставай, сямейнай дыферэнцыяцыі і іппі.). святочная, эстэтычная, практычная (у асобных выпадках абрадавы касцюм ці яго састаўныя часткі не маюць ніякага практычнага значэння), вытворчая (у абрадах аграрнага цыкла), магічная і інш. Для абрадавага касцюма характэрна шматзначнасць магічнай сімволікі.

Маладую дзяўчыну адзявалі як пад вянец. У сучасных звычаях і абрадах адначасова з аслабленнем або знікненнем рэлігійна-магічнай сімволікі прыкметна павялічваецца начэнне эстэтычнай функцыі абрадавага касцюму. У развіцці сучаснага абрадага касцюм з аднаго боку прасочваецца збліжэнне з традыцыйным гарадскім касцюмам, з другога - назіраецца арыентацыя на мясцовыя традыцыі народнай культуры. Суадносіны агульнасавецкіх і этнічных прыкмет у шлюбным касцюме па-рознаму праяўляюцца ў розных рэгіёнах, сярод пэўных сацыяльных і прафесіянальных груп. Найбольшая стойкасць традыцый характэрна для сучаснага вясельнага і асабліва пахавальнага. Трэба адзначыць, што вяселле і пахаванне ў пэўнай ступені маюць адну сімвалічную функцыю: чалавек памірае ў адным жыцці і нараджаецца ў іншым, таму, напрыклад, маладую дзяўчыну і ў наш час, і тысячу гадоў таму хавалі у вясельным касцюме. Менавіта дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць калі не падрабязна, то хаця б у агульных рысах рэканструяваць шлюбнае ўбранне насельніцтва беларускіх зямель перыяду Старажытнай Русі і іншых, не адлюстраваных ў занатаваных этнаграфічных даследваннях, часоў.



Ваше мнение



CAPTCHA