Категория
Информатика
Тип
курсовая работа
Страницы
47 стр.
Дата
24.07.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
822162.zip — 31.45 kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Уводзіны

колас творчасць навела

Пры разглядзе пытання аб жанравым вызначэнні беларускай навелы літаратуразнаўцы звяртаюцца да малой прозы пачатку XX ст. як перыяду станаўлення і росквіту жанру. Гэты час характарызуецца ўздымам рэвалюцыйнага руху, актывізацыяй сацыяльных і духоўных пераўтварэнняў, ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, фарміраваннем новых грамадскіх ідэалаў. Аб
ектам мастацкай творчасці становіцца чалавек і звязаныя з ім умовы існавання, супярэчнасці грамадскага жыцця, сацыяльны зносіны, традыцыі, звычкі. У літаратуры назіраецца інтэнсіўны працэс развіцця розных напрамкаў, стыляў, жанраў. У прозе развіваюцца малыя празаічныя формы, якія найбольш аператыўна рэагуюць на змены і падзеі ў жыцці чалавека і грамадства. Сярод іх вылучаюцца апавяданне і навела. І калі апавяданне можна характарызаваць пераасэнсаваннем інфармацыі і падачай яе ў больш пашыранай, заглыбленай форме, то навела імгненна рэагавала на найбольш яркія праяўленні складанага часу. Вострыя супярэчнасці жыцця людзей таго перыяду атрымалі выразнае адлюстраванне ў творах Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, М. Гарэцкага, К. Чорнага і інш.

Шматграннасць таленту беларускага класіка Якуба Коласа раскрывалася ва ўсіх родах літаратуры: эпасе, лірыцы, драме. Разнастайнасць жанраў і жанравых форм, якія выкарыстоўваў пісьменнік, уражвае: вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, жанравыя сцэнкі, бытавыя замалёўкі, вершаваныя апавяданні і жарты, аповесці ў вершах для дзяцей і шмат іншага. У шэрагу малых эпічных форм у Коласа-празаіка вылучаюць і навелы. Папулярнасць невялікіх празаічных твораў была выклікана патрэбамі нацыянальнай літаратуры, якая знаходзілася на шляху станаўлення ўласнай мастацкай прозы. Да таго ж, увага аўтара да малых твораў была выклікана і практычнымі прычынамі: іх было прасцей надрукаваць ў газетах і часопісах, чым аб
ёмную аповесць ці раман. Выкарыстаўшы ў якасці асновы жыццёвы матэрыял, народныя жарты і анекдоты, аздобіўшы іх аўтарскім гумарам, Якуб Колас стаў адным са стваральнікаў беларускай як гумарыстычнай, так і псіхалагічнай навелы.

Даследчыкі адзначаюць, што пры наяўнасці значнай колькасці літаратуры па пытаннях тэорыі і гісторыі жанру навелы, да гэтага часу няма адзінага і дакладнага азначэння тэрміна. Пытанне аб жанравай самастойнасці навелы на сучасным этапе яшчэ канчаткова не вырашана. У рускім літаратуразнаўстве тэарэтычнаму



Ваше мнение



CAPTCHA