Категория
География
Тип
реферат
Страницы
30 стр.
Дата
17.07.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
786646.zip — 29.03 kb
  • istorija-belarusi_786646_1.doc — 99 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалая. Горад нашых продкаў імкнуўся жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае сгановішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам.

У 2-й палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. (Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.) Іначай кажучы, у тыя часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава — Полацкае княства.

На хаўрус з ёю мог разлічваць той, хто возьме за жонку Рагвалодаву дачку Рагнеду. Магла віраваць над Палатою вясельная бяседа з хмельным мёдам і заморскім віном, з пес-нямі гусляроў і прысягамі на вечную ўзаемную вернасць. Псторыя ж вырашыла пасвойму: не рамейскае віно лілося на Рагнедзіным вяселлі, а кроў...

Спачатку Полацк прымаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоду найвыгадней было, каб Кіеў ды Ноўгарад варагавалі, а крывіцкая дзяржава тым часам пашырала ме-жы ды выходзіла на волакі, што злучалі Дзвіну з Дняпром і Ловаццю, дазваляючы трымаць у руках важную частку гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. Але ў такім разе Полацк апынаўся паміж двух агнёў. Князь мусіў выбіраць і аддаў сваю прыхільнасць мацнейшаму, на ягоную думку, Кіеву.

Паспрабуйма знайсці ў ранняй гісторыі ўсходніх славянаў (дый не толькі іх) прыклад, каб два князі — бацька і сын — трымалі дзяржаву цэлае стагоддзе. Нехта скажа, што такога і быць не магло: часам князь на пасадзе і году не сядзеў — каго браты зарэжуць, каго пляменнікі ў магілу звядуць. А вось жа і магло. 3 1001 да 1044 года ў Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасля ягонае смерці, да 1101-га,— найславуцейшы з полацкіх князёў Усяслаў Брачыславіч, празваны Чарадзеем. Празваны, заўважым, нездарма.




Ваше мнение



CAPTCHA