Категория
История
Тип
реферат
Страницы
24 стр.
Дата
30.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
474459.zip — 16.61 kb
  • belarusk-nacyjanalny-rux-u-pachatku-xx-stagoddzja_474459_1.html — 63.18 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускі нацыянальны рух у пачатку ?? стагоддзя


План


1. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі

. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні

. Агульныя вывады

Спіс літаратуры


1. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі


На тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб яднання з РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ППС, якія дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася на леванародніцкіх ідэалах сацыялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і Літвы.

Эканамічны крызіс 1900 - 1903 гг. і руска-японская вайна 1904 - 1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей расійскага грамадства і росту рэвалюцыйнай барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый.

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р.А. Гершуні.



Ваше мнение



CAPTCHA