Категория
История
Тип
реферат
Страницы
27 стр.
Дата
28.04.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
467092.zip — 28.44 kb
  • gstoryja-jetnagraf-belarus_467092_1.doc — 101 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Гістар орыя этнаграфіі Беларусі

шляхта сялянство тэрыторыя каланізацыя

Першыя
пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2
тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў
(палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і іншых паведамляюць
летапісы, у прыватнасці «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет», пач.
XII ст.). У аснову «Аповесці» былі пакладзены больш раннія звесткі пра славян;
яе аўтар (ім быў, верагодна, манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае свой
летапіс з біблейскіх часоў, расказвае пра паходжанне славян, іх рассяленне на
Ўсходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя ўзаемаадносіны з суседзямі (венграмі,
хазарамі, германцамі, балтамі і інш.), звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця,
звычаі, вераванні. Нягледзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх
плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісец
даволі падрабязна расказвае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх «кротость
и стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра ігрышчы, што
наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца «плясания и бесовска
песни» і «умыкаху жены собе», пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, пра
ўстойлівы звычай славян і крывічоў парыцца з венікам у лазнях («і тако самі ся
мачат, едва вылезут живи»), што было не ўласціва дрыгавічам, палянам і валынянам.
У ХІV – ХVІІ стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі»
Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і
ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага (1582), «Хроніка Быхаўца» (1-ая пал. ХVІ ст.), «Баркулабаўскі
летапіс» (пач. ХVІІ ст.), «Хроніка горада Магілёва». У іх побач з запісамі
гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі
сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Выдатным
літаратурна-энтаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца «Паэма пра зубра»
Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523).
Паэт-гуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць яе
прыроды, быт і заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Са
знакамітых дзеячаў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем
этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаевага права, варта назваць Саламона
Рысінскага (1560 (?) – 1625) і Льва Сапегу (1557–1633).У канцы ХVІІІ – першай
палове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сярод
іх адзначым, у прыватнасці, такія як: А. Меер. Апісанне Крычаўскага
графства, або былога староства 1786 года; І. Ляпехін. Дзеннікавыя запіскі
падарожжа… (1780, 1805), В. Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыях
Расійскай дзяржавы (1803); Л. Галамбеўскі. Дом і двары (Domy i dwory, 1830),
Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); З. Даленга-Хадакоўскі. Пра
славяншчыну ды хрысціянства (1818); Ю. Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся і
Літвы (1840); Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны (1839); Я. Баршчэўскі. «Шляхціц
Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844–1846) і інш.



Ваше мнение



CAPTCHA