Категория
История
Тип
реферат
Страницы
16 стр.
Дата
28.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
462796.zip — 12.83 kb
  • zlachynstvy-njamecka-fashysckx-akupanta-na-tjerytory-belarus-xatynskaja-tragedyja_462796_1.html — 40.58 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Рэферат па прадмеце:

«Гісторыя Беларусі»

на тэму:

Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя


Уводзіны


Мяне заўседы цікавіла тэма Вялікай Айчыннай вайны. Але сказаць па праўдзе, я доўгі час не магла вырашыць, якую менавіта тэму для рэферата мне абраць. На мінулых выхадных я даведалась, што 22 сакавіка споўнілася 65 год трагедыі Хатыні. У мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылася акцыя памяці, прысвечаная гэтай падзее. Я паглядзела праграму аб Хатыні па тэлевізары. Яна мяне вельмі ўражыла. І гэта не пустыя словы: у мяне сапрауды на вочы навярнуліся слезы. Некалькі гадоў назад я наведвала Хатынь і ўсе пыталася ўявіць, што давялося перажыць тысячам тых бедных людзей, каго застала вайна. Мусіць, гэта было проста жудасна. Вялікая Айчыйная вайна стала страшэннай падзеяй у жыцці беларускага народа. На жаль, многія людзі сення не зацікаўлены ў пытаннях вайны, не разумеюць, чаму ей надаецца такое велькае значэнне. Але дастаткова толькі ўявіць сябе на месцы людзей, якія жылі ў той час: мужчын, якія ўходзілі на фронт ва імя пабеды і, мабыць, ведалі, што больш ніколі яны не вернуцца дадому, не ўбачаць сваю сям ю; жанчын, якія засыпалі за станкамі, круглымі суткамі працавалі і жылі ў пастаянным жахе за свае жыцце; маленечкіх дзетак, якія заставаліся сіратамі… А што давялося перажыць людзям у лагерах смерці! Тысячы весак былі вынішчаны, людзей забівалі або гналі ў фашысцкую няволю…І тады становіцца зразумела, чаму мы павінны паважаць памяць байцоў, герояў і простых людзей, адстаяўшых свабоду і незалежнасць нашай зямлі.

Шмат часу мінула з дня завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Але мы помнім і шануем вайну. Дзеці з пакалення ў пакаленне вучацца паважаць памяць тых стратаў, якія людзі панеслі ва імя перамогі. Подзвігі гэтых людзей ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. Ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага саюза ўзведзена больш за 100 тысяч помнікаў і мемарыялаў. У нашай рэспубліцы іх каля 8,5 тысяч: Брэсцкая крэпасць; больш за 100 Курганоў Славы з мемарыяльнымі пабудовамі; помнікі танкістам у Віцебску, Мінску, Гомелі, Гродна, Магілеве; помнікі «Мінск - горад-герой»; помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці А.Ф. Купрыянавай, чые пяць сыной змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (малодшы з іх - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота); мемарыял «Прарыў», які створаны паблізу пасёлка Ушачы і многія іншыя. Імены воінаў, партызан, падпольшчыкаў таксама ўвекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і паселкаў.



Ваше мнение



CAPTCHA