Категория
История
Тип
реферат
Страницы
11 стр.
Дата
21.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
432470.zip — 8.39 kb
  • rjevaljucyjna-vyzvalenchy-rux-u-zaxodnjaj-belarus_432470_1.html — 25.18 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

i дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў


Рэферат па тэме:

Рэвалюцыйна - вызваленчы рух у Заходняй Беларусі

 


Падрыхтавала:

студэнтка
4 курса, 2 групы

Шкапцова
М.Ў


Мiнск, 2010

Беларускі народ
ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй
Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за
сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і
палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і
мэты вызваленчай барацьбы.

Асноўнымі сіламі
яе былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства,
дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і
нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы
вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры: першы —
буржуазнапамешчыцкі, другі — дробнабуржуазны, дэмакратычны, трэці —
пралетарскіх і рэвалюцыйнадэмакратычных сіл.

Пануючае
эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы,
займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай
рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў
палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная
буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай
і палітычна слабай, залежнай ад польскай і яўрэйскай буржуазіі.



Ваше мнение



CAPTCHA