Категория
История
Тип
реферат
Страницы
12 стр.
Дата
20.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
426107.zip — 9.16 kb
  • usxodnja-slavjane-na-belarus-x-x-st_426107_1.html — 29.3 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

          Народ     падобны     на     дрэва.

                                            А  карані 
—  яго першапачаткі.

                                            Адзін   
сягае   на   метры  ўглыб

                                            зямной  
тоўшчы  ,   другі    бярэ

                         сокі каля     паверхні.

       

          Самыя першапачаткі беларускага этнасу
хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна
знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і
германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Але найбольш моцныя, найбольш
жыццежаўныя два карані беларускага дрэва — балцкі і славянскі. Менавіта іх
шчаслівае спалучэнне вы­значыла характэрнейшыя асаблівасці нашага народу — у
мове, куль­туры, характары, — што розняць беларусаў ад суседзяў, робяць яго
самабытным не паўторным этнасам  у еўрапейскай сям’і.

          Старажытныя балты — прамыя продкі сучасных
літоўцаў і латышоў — першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, зася­лялі
практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Тут яны жылі з пачатку бронзавага веку, гэта
значыць з мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э.

          З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі
балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і
значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў
летапісах. Былі гэта яцвягі і літва.



Ваше мнение



CAPTCHA