Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
39 стр.
Дата
20.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
423004.zip — 27.97 kb
  • arxvy-nadzvychajnaj-ms-belaruskaj-narodnaj-rjespublk-bnr-german-1919-1925-gg_423004_1.html — 100.31 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

ЗМЕСТ


Уводзіны

Глава 1. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.)

Глава 2 .Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс



УВОДЗІНЫ


Дадзеная курсавая праца разглядае тэму архіваў Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. Мэта працы аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці місіі у (1919-1925 гг.) і агульны агляд багатых збораў дакументаў як выніку гэтай дзейнасці.

Задачы курсавой работы , якія трэба вырашыць:

. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.).

.Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

Існуюць розныя погляды даследчыкаў на дадзеную праблему. У артыкуле У.Л.Сакалоўскага Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925) даецца агляд палітычнага, культурнага, эканамічнага жыцця і ўзаемадзеяння місіі з нямецкімі ўладамі, распавядаецца пра спробы стварэння беларускіх вайсковых частак,правядзенне міжнародных канферэнцый і ўдзел у іх беларусаў. Асноўная частка артыкулу гэта дакументы дзейнасці Ўрада і Надзвычайнай Місіі БНР. У артыкуле распавядаецца пра перспектыўнасць вывучэння грамадска-палітычнай дзейнасці беларусаў у Веймарскай Германіі, пра адносіны з рознымі арганізацыямі і суполкамі ва ўмовах эміграцыі, прыклады ўзаемадзеяння, даюцца адзнакі нямецкіх дыпламатаў аб значэнні ўзаемадносін з місіяй БНР. Але ж асноўная ўвага ў артыкуле надаецца дакументам місіі БНР, падзеленых на сем груп.

У кнізе Архівы БНР падаюцца дакументы, звязаныя з берлінскай місіяй. Але існуе заява С. Шупы, укладальніка гэтага вядомага выдання, пра тое, што архіў Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне не знойдзены.Гэта і стымулявала падрыхтоўку да выдання гэтых дакументаў У.Л.Сакалоўскім.



Ваше мнение



CAPTCHA