Категория
История
Тип
реферат
Страницы
25 стр.
Дата
18.04.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
410265.zip — 25.48 kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

ЗМЕСТ

1. Журналістыка
Беларусі ў 1918-1928 гг.

1.1 Журналістыка Беларусі ў
гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны (1918-1920 гг.)

1.2 Журналістыка
Беларусі ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1921-1928 гг.)

2. Журналістыка
Беларусі ў гады першых пяцігодак

2.1 Журналістыка
Беларусі напярэдадні і ў гады першай пяцігодкі (1926-1932)

2.2 Журналістыка
Беларусі ў перыяд другой пяцігодкі (1933-1937)

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Журналістыка Беларусі
ў 1918-1928 гг.

1.1 Журналістыка Беларусі
ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны (1918-1920 гг.)

У працэсе станаўлення і
развіцця прэсы ў першыя гады савецкай улады пачала складвацца новая тыпалогія
газет і часопісаў, дыферэнцыяцыя выданняў па катэгорыях чытачоў. Асноўнымі
выдаўцамі сталі Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў, партыйныя камітэты,
ваенныя органы, прафсаюзныя, камсамольскія і іншыя арганізацыі. Друкаваліся
таксама нацыяналістычныя, буржуазныя, акупацыйныя газеты і часопісы.

Першай бальшавіцкай
газетай у Беларусі стала “Звезда”, якая пачала выходзіць 9 жніўня 1917 г.,
спачатку як орган Мінскага камітэта, а затым – Паўночна-Заходняга абласнога
камітэта РСДРП(б). Каля вытокаў стварэння масавай газеты ў сістэме бальшавіцкай
прэсы стаялі М. Фрунзе, А. Мяснікоў, В.Кнорын. “Звезда” была закрыта Часовым
урадам 25 жніўня, 15 верасня пачала выходзіць пад назвай “Молот”; зноў
забаронена 6 кастрычніка; 8 кастрычніка газета выйшла пад назвай “Буревестник”.
Пасля перамогі рэвалюцыі з 1 лістапада 1917 г. газета зноў выходзіць пад назвай
“Звезда”. Да 1925 г. яна друкавалася на рускай мове, 1927 г. – на рускай і
беларускай, з 9 жніўня 1927 г. поўнасцю перайшла на беларускую мову.



Ваше мнение



CAPTCHA