Категория
История
Тип
реферат
Страницы
13 стр.
Дата
14.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
387607.zip — 9.89 kb
  • eformy-prynjatyja-4-m-letnim-sejmom-i-kanstytucyjaj-3-maja-1791-goda_387607_1.html — 32.82 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Реформы, прынятыя 4-м летним сеймом и канституцыей 3 мая 1791 г.


Рэвалюцыйныя падзеі, што адбыліся ў Рэчы Паспалітай у апошнім дзесяцігоддзі XVIII ст. Аказалі значны ўплыў на гістарычны лёс многіх еўрапейскіх народаў. Пачатак гэтым падзеям быў пакладзены заканадаўчымі актамі так званага Чатырохгадовага сейму, якім была ўхвалена Устава жондова , атрымаўшая назву Канстытуцыі 3-га мая 1791 г. гэтая канстытуцыя была выдатным дасягненнем дзяржаўна-прававой думкі таго часу. Яна грунтавалася не на нейкіх утапічных марах, а зыходзіла з рэальных палітычных і эканамічных адносін, ставіла перад народамі Польшчы, Беларусі, Літвы і часткі Украіны, што складалі Рэч Паспалітую, рэальныя заданні пабудовы дэмакратычнай дзяржавы на аснове грамадскага кампрамісу паміж прагрэсіўнай шляхтай і буржуазіяй, з аднаго боку, і феадальна-прыгоннікамі, з другога. Але ў гэтым кампрамісе была і яе слабасць: радыкальныя дзеячы лічылі яе недастаткова прагрэсіўнай, бо яна захоўвала ўладу памешчыкаў над сялянамі, духоўную дыктатуру вярхоў каталіцкага духавенства над усім народам. Так, у 1793 г. т. Касцюшка пісаў, што ў першую чаргу неабходна ліквідаваць прыгонную залежнасць сялян, абвясціць свабоду і роўныя правы для ўсіх, ліквідаваць засілле вярхойкаталіцкага духавенства, адмяніць каралеўскую ўладу. Рэакцыйныя колы наадварот лічылі, што Канстытуцыя 3 мая - гэта рэвалюцыйная змова . У сувязі з гэтым і пры дапамозе расійскага урада Кацярыны II яны ў маі 1792 г. абвясцілі акт Таргавіцкай Канфедэрацыі і запрасілі на дапамогу расійскія войскі, каб знішчыць прагрэсіўныя перамены ў Рэчы Паспалітай.

Рэч Паспалітая як канфедэрацыя дзвюх дзяржаў - Польшчы і Вялікага княства Літоўскага - і чатырох народаў (беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага) склалася пасля Любінскай ўніі 1569 г. Дзяржаўны лад гэтай канфедэрацыі будаваўся не па акту Любінскай ўніі, які прадугледжваў утварэнне ўнітарнай дзяржавы, а на аснове практыкі саюзных адносін, што мелі месца, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., а потым былі замацаваны ў Статусе вялікага княства Літоўскага 1588 г. і генрыхаўскіх артыкулах. У артыкулах змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі абмежаванне каралеўскай улады паўнамоцтвамі сойма.

Упершыню яны былі распрацаваны пры абранні на прастол Генрыха Валуа ў 1574 г., але падпісаны пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г., і потым падпісваліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчаліся: свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз у два гады на шэсць тыдняў; не склікаць паспалітае рушэнне (агульнае апалчэнне) без згоды сойма, мець пастаянны савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. Прадугледжвалася, што калі кароль будзе дзейнічаць насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта можа адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго. Кароль не валодаў ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні судовай уладаю. А для таго каб ён нічога сам не мог рабіць, пры ім пастаянна знаходзіліся не менш як 4 з 16 сенатараў-рэзідэнтаў.

Сойм Рэчы Паспалітай складаўся з пасольскай ізбы і сената, у які ўваходзілі ўсе каталіцкія арзіепіскапы і епіскапы, ваяводы, кашталяры і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага (усяго каля 140 - 150 сенатараў). Пасольская ізба (палата дэпутатаў) складалася з выбранных прадстаўнікоў павятовай шляхты (200 - 250 чалавек). Па сутнасці, усімі справамі сойма кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем яў буйных землеўласнікаў - магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на агульных (вальных) соймах.



Ваше мнение



CAPTCHA