Категория
История
Тип
вопросы
Страницы
255 стр.
Дата
13.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
384518.zip — 166.62 kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Пытанне 1


Прадметам гістарычнай навукі з яўляецца сусветна-гістарычны працэс, зместам якога ёсць жыццё і дзейнасць людзей у мінулым. Прадметам курсу гісторыі Беларусі з'яўляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народа нашай краіны.

Гісторыя адносіцца да грамадазнаўчых навук і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Другая функцыя гісторыі - практычна-палітычная. Гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі. Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную ці патрыятычна-выхаваўчую функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўсёды абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства.

Рэалізацыя гісторыяй сваіх функцый забяспечваецца навуковай метадалогіяй. Метадалогія гісторыі - гэта навука аб спосабах вывучэння і тлумачэння мінулага. Гісторыя Беларусі пры даследаванні карыстаецца тымі ж метадамі, што і ўсеагульная гісторыя: сістэмным, гісторыка-храналагічным, статыстычным, параўнаўчым і іншымі.

Тэорыя гістарычнага пазнання вырашае праблему сутнасці гістарычнага працэсу, абгрунтоўвае перыядызацыю гісторыі, вывучае заканамернасці грамадскага развіцця. Прынцыпы гістарычнага пазнання - гэта навуковыя сродкі, з дапамогай якіх распрацоўваюцца тэорыі і канцэпцыі гістарычнай навукі. Асноўнымі прынцыпамі гістарычнага пазнання з яўляюцца аб'ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць і крытычнасць.

Адна з глабальных праблем гісторыі як навуковай дысцыпліны - гэта агульнае і адметнае ў развіцці Беларусі і свету. Заканамернасці гістарычнага развіцця, якія характэрны для краін свету, уласцівы і для Беларусі як састаўной часткі свету. У той жа час працэс фарміравання і развіцця беларусаў і Беларусі мае свае адметнасці, што і вылучае нас сярод іншых. У падыходзе да гэтай праблемы існуюць погляды розных школ гісторыкаў: дарэвалюцыйных рускіх, польскіх, савецкіх, сучасных беларускіх.



Ваше мнение



CAPTCHA