Категория
История
Тип
реферат
Страницы
33 стр.
Дата
10.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
366992.zip — 23.74 kb
  • belaruskja-zeml-skladze-rjechy-paspaltaj_366992_1.html — 82.78 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

БЕЛАРУСКIЯ ЗЕМЛI У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ


МЭТА: дваць прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву - Рэч Паспалiтую, асаблiвасцi дзяржаунага i сацыяльнага уладкавання гэтай дзяржавы, а таксама месца ВКЛ у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай .

Люблiнская унiя (1569г.) i утварэнне Рэчы Паспалiтай


Заключэнне унii памiж дзвюма суседнiмi дзяржавамi - Вялiкiм княствам Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польскiм каралеуствам - было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькi тых народау, што насялялi гэтыя краiны, але мела значны уплыу i на стан спрау ва усёй Еуропе. Бо ж на яе карце з`явiлася новая дзяржава - Рэч Паспалiтая - адна з самых вялiкiх i магутных. Сярод насельнiцтва гэтага шматэтнiчнага аб`яднання аказауся i беларускi народ.

Што ж прымусiла кiруючыя вярхi Вялiкага княства пайсцi на такi звышцесны, на мяжы страты самастойнасцi, саюз? Сярод шэрагу прычын унii 1569г. адной за самых важных бачацца унутрыкласавыя супярэчнасцi у пануючым шляхецкiм саслоуi Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапрауды, без прымусу з боку шмалтiкай дробнай i сярэдняй шляхты элiтарнае магнацтва, што трымала уладу у княстве, не пайшло б на яе падзел з кiмсьцi. А улада тая у вялiкакняжацкай магнатэрыi была амаль неабмежаваная. Паны-рада праводзiлi толькi свае рашэннi на сойме у Вялiкiм княстве Лiтоускiм? Манiпулюючы паводле свайго меркавання большасцю шляхты, якая не мела нiякай рэальнай улады. Аб гэтым можна даведацца з заявы члена гаспадарскай Рады магната Альбрэхта Гаштольда, якi парауноувау соймы польскага i лiцьвiнскага узорау: «…соймы нашы праходзяць зусiм iнакш: што вырашае гаспадар i паны-рада - тое шляхта абавязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалi, што мы вырашаем».



Ваше мнение



CAPTCHA