Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
14 стр.
Дата
10.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
363573.zip — 10.5 kb
  • sutnasc-stalypnskaj-agrarnaj-rjeformy-jae-vynk-na-belarus_363573_1.html — 33.25 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

План

1.
Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і
яе вынікі на Беларусі.

2.
Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і
Магілёўскай губернях, яе значэнне.


1.
Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і
яе вынікі на Беларусі


Сацыяльна-эканамічнае
становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям,
характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю
эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай
рэформай у сельскай гаспадарцы.

Асаблівасцю
новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць
паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная
канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій.
Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і
збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі
адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці
1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі
адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.

У пачатку ХХ ст.
расiйскi капiталiзм уступiў у новую стадыю свайго развiцця – iмперыялiстычную.
Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных
багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны
крызiс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб’яднанняў
з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi
дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя
прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна”
(Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў
Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка
(Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час
былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб’яднаннi: акцыянерныя таварыствы
тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык
“Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.



Ваше мнение



CAPTCHA