Категория
История
Тип
реферат
Страницы
26 стр.
Дата
09.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
363520.zip — 19.8 kb
  • belaruskja-zeml-skladze-vjalkaga-knjastva-ltoskaga_363520_1.html — 62.2 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускія
землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага


Змест

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ

2. Роля ўсходнеславянскіх зямель у
працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
беларускіх зямель

4. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне
ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

5. Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад
адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі

6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй,
набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Сацыяльна-эканамічныя
і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ


З распадам Кіеўскай
Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія
таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20
самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча По-лацка стала слабець,
калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў
заснавалі ў вусці Дзвіны крэ-пасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх
плямёнаў па-шырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы
Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае
мора.

З узнікненнем яшчэ аднаго
нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім
княствам яшчэ больш узрасла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў
з’яў-лялася нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося заваяваць большую
частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага
цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства,
якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае раз-віццё,
заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а
таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсут-насць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.




Ваше мнение



CAPTCHA