Категория
История
Тип
реферат
Страницы
23 стр.
Дата
09.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
357996.zip — 16.55 kb
  • idjei-rjefarmacyi-vjalkaga-knjastva-ltoskaga_357996_1.html — 59.85 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

ЗМЕСТ


1. Прадгісторыя канстытуцыі

. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай

. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту

. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI-XVII ст.)

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Прадгісторыя канстытуцыі


На працягу 15-17 стагоддзяў Рэч Паспалітая, як канфедэратыўная дзяржава Польшчы і Вялікага княства Літоўскага была адной з самых моцных і багатых дзяржаў Еўропы. Маючы моцнае войска, яна паспяхова адбівала нашэсці Тэўтонскага ордэна (крыжакоў), Масковіі, туркаў і татараў. У аб яднанай дзяржаве паспяхова вырашаліся гаспадарчыя патрэбы, развіваліся архітэктура, будаўніцтва, рамяство, а затым і мануфактура, як пачатак стварэння прамысловасці. Вёўся гандаль з заморскімі краінамі. Развіваліся культура, пісьменства, працавалі ўніверсітэты ў Кракаве і Вільні, медыцынская акадэмія, выходзілі першыя газеты, працавалі тэатры не толькі ў сталіцах, але і ў Гродне, Нясвіжы, Слоніме.

З пачатку 18 стагоддзя абставіны ўнутры Рэчы Паспалітай і вакол яе рэзка ўскладніліся. Паўночная вайна 1700-1721 г., у якой шведы выступілі супраць Рэчы Паспалітайі Расіі, прынесла вялікія разбурэнні і людскія страты. Расійскія войскі аказаліся на тэрыторыі ВКП. Нашы суседзі, Расія і Прусія, значна ўмацаваліся. Тым часам каралеўская і вялікакняжацкая ўлада аслаблі. На каралеўскі і княжацкі трон прыйшлі прадстаўнікі замежнай прускай дынастыі Аўгуст II, затым Аўгуст III, якія мала клапаціліся аб лёсе Рэчы Паспалітай (далей РП). Пры гэтым вялася барацьба паміж магутнымі магнацкімі родамі, распальвалася рэлігійная нецярпімасць, не вырашаліся сацыяльныя праблемы. Сваяцкія сувязі магнатаў РП з сем ямі манархаў, князёў, баронаў суседніх краін вялі да здрады інтарэсаў дзяржавы.



Ваше мнение



CAPTCHA