Категория
История
Тип
реферат
Страницы
19 стр.
Дата
08.04.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
357068.zip — 21.37 kb
  • gstoryja-jekanamchnaga-razvccja-belarussju-kancy-xvii-pachatku-xviii-st_357068_1.doc — 78 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Гісторыя эканамічнага
развіцця Беларуссю ў канцы XVII - пачатку XVIII ст.

 

Эканамічны заняпад
Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.

Другая палова XVII —
першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду, прычынамi якога перш за ў се з`я ў ляюцца:

1. Войны:

- антыфеадальная вайна
1648 — 1654 гг.;

- вайна Расіі з Рэччу
Паспалітай 1654 — 1667 гг.;

- польска-шведская 1655 —
1660 гг.;

- Паўночная вайна 1700 —
1721 гг.

Вынікі: поўнае разбурэнне
гарадоў і сельскай гаспадаркі асабліва ў усходніх і паўночных раёнах.

2. Рэзкае скарачэнне
колькасці насельніцтва

На 1654 г. на Беларусі было каля 2,9 млн. жыхароў, на 1667 г. – каля 1 млн. Абязлюдзелі ўсходнія і
паўночныя паветы Беларусі. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2
млн., але пасля Паўночнай вайны – зменшылася да 1,5 млн. чалавек.

3. Значнае змяншэнне
колькасці ворыўных зямель. Не было працаўнікоў, зменшылася колькасць цяглавай
жывёлы. Плошчы ворыва на Беларусі скараціліся больш чым на палову.

4. Узмацненне феадальнай
эксплуатацыі сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцей: адпрацовачнай,
грашовай і натуральнай. У цяглых сялян у асноўным на захадзе і ў цэнтры
Беларусі пераважала адпрацовачная, у чыншавых (больш на ўсходзе) — грашовая.

Асабліва цяжкае
становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў.
Арандатар, які імкнуўся за час свайго ўладання атрымаць ад маёнткаў найбольшы
прыбытак, нярэдка павялічваў павіннасці звыш усякіх нормаў.



Ваше мнение



CAPTCHA