Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
26 стр.
Дата
05.04.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
331828.zip — 46.63 kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Тэма: “Утварэнне Рэчы Паспалітай”


Змест

1. Прадумовы фарміравання аб'яднанай дзяржавы

2. Дзяржаўна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай

3. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоўскай
дзяржавы

Літаратура


Пытанне
аб дзяржаўнай вуніі з Польшчай востра паставіла на парадак дня найперш Полацкая
вайна. Наша краіна не магла ўласнымі сіламі адбіцца ад усходняга інтэрвента, вызваліць
акупаваную маскоўскім войскам Полаччыну. Ужо ў 1562 годзе, сабраўшыся на палявы
сойм пад Віцебскам, шляхта Вялікага Княства прыняла зварот да караля і вялікага
князя Жыгімонта Аўгуста з просьбай аб'яднання дзяржаваў і ўтварэння "агульнай
абароны".

У
1563 годзе на варшаўскім сойме пры ўдзеле дэлегацыі Вялікага Княства пачалі афіцыйна
абмяркоўвацца ўмовы аб'яднання дзяржаваў. Польскі бок, спасылаючыся на старыя акты
часоў Ягайлы, дамагаўся фактычна поўнай інкарпарацыі Княства, а нашы паслы настойвалі
на зусім раўнапраўным саюзе. Захаванне незалежнасці Княства было прынцыповай пазіцыяй
магнатаў - Радзівілаў, Хадкевічаў, Валовічаў ды іншых. Спрэчкі цягнуліся не адзін
год, між тым цяжкасці вайны ўсё вастрэй патрабавалі новых сілаў - дапамогі з боку
Польшчы. Шляхта, якая найбольш цярпела ад няроўнага міжбою з Масквой, згаджалася
на польскія ўмовы і прасіла гаспадара тэрмінова склікаць агульны сойм для падпісання
вуніі.

Супольны
сойм Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай для разгляду справы вуніі сабраўся
ў студзені 1569 года ў Любліне. Зноў выявіліся прынцыповыя разыходжанні ў прапанаваных
дэлегацыямі ўмовах задзіночання. Сенатары і паслы ад нашай дзяржавы нават нарады
свае праводзілі асобна. Палякі звярнуліся да Жыгімонта Аўгуста, каб той прымусіў
іх далучыцца да кароннага сойму ды прыняць польскія ўмовы. Абураная дэлегацыя Княства
пакінула Люблін. Тым часам польскія паны, скарыстоўваючы момант, дамагліся далучэння
да Кароны багатых земляў Вялікага Княства - Падляшша і Валыні. Потым гэтаксама былі
інкарпараваныя Кіеўскае і Брацлаўскае ваяводствы.



Ваше мнение



CAPTCHA