Категория
Информатика
Тип
реферат
Страницы
16 стр.
Дата
05.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
331577.zip — 11.26 kb
  • gstoryja-razvccja-jevm-jelektronnaja-poshta_331577_1.html — 36.75 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

І

Дамеханічны перыяд

Вылічэнні бяруць свой пачатак ад таго часу, калі чалавек здагадаўся
звярнуцца да прыроднага вылічальнага апарата - сваіх пальцаў.

Ад пальцавых вылічэнняў бярэ пачатак пяцярычная сістэма злічэння

(адна рука), десяцічная ( дзве рукі), двацацерычная ( пальцы рук і ног).

Адным з відаў старажытнага інструментальнага лічэння з’яўляецца

вылічэнне пры дапамозе бірак ( драўляных палачак з зарубкамі), у
сярэднявеччы імі карысталіся дзеля ўліку і збора падаткаў.

Перуанцы выкарыстоўвалі дзля прадстаўлення лікаў і вылічэнняў
вяроўкі с вузялкамі, якія яны называлі куіру. Такі ж спосаб лічэння
прымянялі старажытныя індыйцы і кітайцы.

З развіццём гандлю пачала ўзрастаць неабходнасць у сродках вылічэння.

Гэта прывяло да стварэння новых вылічальных інструментаў. Адным з іх быў
абак.

Абак- гэта грэчаскае слова, якое перакладаецца як “вылічальная
дошка”. Самая простая форма абака сапраўды уяўляла сабой дошку. На ёй
вострай палачкай праводзіліся лініі і раскладаліся якія-небудзь прадметы,
напрыклад: каменьчыкі альбо палачкі. У V ст. да н.э. абак атрымаў шырокае
распаўсюджванне ў Грэцыі і Егіпце. У старадаўнім Рыме выкорыстоўваўся такі
ж абак, як і у Грэцыі, а зрэдку прымяняліся і больш дасканалыя яго віды.

Рымскі абак уяўляў сабой металічную дошку з дзевяццю жолабамі, уздоўж іх
маглі перамяшчацца жэтоны, якія гралі ролю каменьчыкаў, што
выкарыстоўваліся ў грэчаскім абаку.

У сярэднявечнай Еўропе атрымалі распаўсюджванне два тыпы абака. Адзін
з іх апісаў у сваёй кнізе французскі вучоны манах Герберт. Другі тып абака
пачаў выкарыстоўвацца з канца XVст. под назвай лічэнне на лініях.



Ваше мнение



CAPTCHA