Категория
История
Тип
реферат
Страницы
20 стр.
Дата
03.04.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
321216.zip — 35.98 kb
  • gstoryja-belarus-drugoj-palove-xix-stagoddzja_321216_1.doc — 119 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя


Змест

 

1. Паўстанне 1863 г.

2. Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст.

3. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух

Спіс выкарыстаных крыніц

 


1863 г.

Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам
з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой
Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя
пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія
хваляванні. Да таго новы цар - Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі.
Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было
таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З’явілася ўплывовая
рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ
шмат іншых мэтаў.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”.
Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся
дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага
націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і
калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не
жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць
удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

“Чырвоныя" - гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты,
інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным
блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі.
У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у
межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя
надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць
адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне.
Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя - ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся
стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне
беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне
і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання,
нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання
яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не
спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.



Ваше мнение



CAPTCHA