Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
59 стр.
Дата
02.04.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
314687.zip — 36.06 kb
  • xaraktar-asablvasc-adnosn-pamzh-sssr-polshchaj-u-peryjad-z-1921-pa-1934-gg_314687_1.html — 138.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Характар і
асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг.

УВОДЗІНЫ


У
цяперашні час вывучэнне гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі СССР
з'яўляецца адной з найбольш актуальных задач гістарычнай навукі. На працягу
многіх гадоў гісторыя знешняй палітыкі СССР асвятлялася савецкімі гісторыкамі
аднабакова. Ідэалогія, якая дамінавала ў Савецкім Саюзе, арыентавала
даследнікаў праблемы знешніх адносін СССР на ўсхваленне савецкай палітыкі і
дыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям у
гісторыі савецкай знешняй палітыкі. Адным з іх з'яўляецца комплекс праблем,
звязаных з польска-савецкімі адносінамі ў міжваенны перыяд і ўплывам на іх
германскага фактару.

Актуальнасць
вывучэння міжнародных адносін 20-30х гг. ХХ стагоддзя яшчэ больш узрастае ў
сувязі з тымі палітычнымі зменамі, якія адбыліся на еўрапейскай арэне ў апошні
час. Падзенне камуністычнага рэжыму ў Польшчы прывяло да ўзнікнення ў польскай
знешняй палітыцы сітуацыі, шмат у чым падобнай на тую, што існавала пасля
заканчэння першай сусветнай вайны. Звязана гэта ў першую чаргу з узнаўленнем
для Польшчы шматлікіх знешнепалітычных рэалій міжваеннага перыяду, што дае
магчымасць для Польшчы правядзення знешняй палітыкі, падобнай на тую, якая
праводзілася ў 20-30х гг. ХХ стагоддзя.

Падобныя
моманты можна прасачыць і ў знешняй палітыцы Расіі, як разгледжанага перыяду,
так і на сучасным этапе. Пасля распаду СССР, Расія згубіла ўсходнееўрапейскіх
саюзнікаў, расійскія кіруючыя колы як і ў 20е-30е гг. прыкладаюць
велізарныя сілы, каб зацвердзіць за Расіяй статус вялікай дзяржавы.



Ваше мнение



CAPTCHA