Категория
История
Тип
реферат
Страницы
8 стр.
Дата
31.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
302224.zip — 14.9 kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

З другой паловы 70-х
гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала лагічны працяг у канцэпцыі
развітога сацыялістычнага грамадства. Апошняя стала крыніцай дагматызму ў
тэарэтычнай думцы.

Эканамічныя рэформы
60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны
не наступілі. Дэмакратычныя працэсы былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага
кансерватызму. Грамадскі ўздым паступова змяніўся расчараваннем, і тэзіс аб
пабудове развітога сацыялізму не толькі не змяніў грамадска-палітычную
атмасферу, настрой людзей, але нават выклікаў іронію.

З сярэдзіны 50-х гадоў
неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і
грамадствам. Для таго каб зрабіць дэпутацкую дзейнасць больш выніковай, ствараліся
пастаянныя камісіі на розных напрамках дзейнасйці. Так, у 1977 г. мясцовыя Саветы рэспублікі стварылі 10360 пастаяных камісій, у якія ўвайшлі 67093 дэпутатаў –
87% ад агульнай іх колькасці.

Аднак рэальная ўлада
знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае
жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.

Кіруючай сілай
беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася
з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688тыс. у 1985 г.

Важную ролю ў
палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта
перш-наперш прафсаюзы (яны павялічыліся з пасляваеннага часу з 350 тыс. да 5
млн. чалавек у сярэдзіне 80-х гг.), якія ўключалі ў сябе амаль ўсіх працуючых,
і Ленінскі камуністычны Саюз моладзі (колькасць яго членаў пасля вайны была
ледзь больш за 200000, к сярэдзіне 80-х – каля 1,5 млн. чалавек), які ахопліваў
амаль усю моладзь. Аднак дзейнасць грамадскіх арганізацый была заарганізавана,
цвёрда цэнтралізавана і паступова пачала пакідаць усё менш месца для ініцыятывы
асобнага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш фармалізавалася.




Ваше мнение



CAPTCHA