Категория
История
Тип
реферат
Страницы
22 стр.
Дата
31.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
300993.zip — 14.96 kb
  • utvarjennja-belaruskaj-nacyjanalnaj-dzjarzhanasc-20-x-gg-xx-v_300993_1.html — 52.17 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Рэферат


1 Белнацкам пры наркамаце РСФСР

2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі
рашэння аб утварэнні БССР

3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР

4 Ліквідацыя Літбела і яе прычыны

Спіс крыніц і літаратуры



1 Белнацкам пры
наркамнацы РСФСР


Пасля
вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай
улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый:

Пазіцыя кіраўніцтва Пауночна-Заходняга
абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха i Абласнога Савета Народных Kaмicapaў. Узначальвалі гэтыя органы не беларусы
(А.Мяснікоу, К.Ландар, В.Кнорын, М.Калмановіч, У.Алібегау, С.Берсан i інш.). Ім цяжка было зразумець
нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што Беларусь павінна быць
тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР. Іх погляды
складваліся пад уздзеяннем мнoгix фактарау, у тым ліку i ідэі сусветнай
сацыялістычнай рэвалюцыі, а самавызначэнне народау, утварэнне нацыянальных,
дзяржау, ix межы — перашкода на гэтым
шляху.

На Беларусі праціўнікі нацыянальна-дзяржаунага
будауніцтва спасылаліся i на такі аргумент: беларусы, на ix думку, не з'яуляюцца
самастойнай нацыяй, а таму прынцып самавызначэння у адносінах да ix не падыходзщь. Вось што nicaў сакратар
Пауночна-Заходняга абкома РКП(б) В.Кнорын: "Мы лічым, што беларусы не
з'яуляюцца нацыяй i што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія ix адрозніваюць ад pycкix, павінны быць ліквідаваны. Нашай задачай
з'яуляецца не ўтварэнне
новых нацый, а ліквідацыя старых нацыянальных перашкод". Гэтай жа думкі
прытрымліваліся i некаторыя Kipaўнікi цэнтральных органау РСФСР. Вось чаму у дэкрэце
УЦВК ад 13 лістапада 1918 г. аб скасаванш Брэсцкага Mipнara дагавора i аб прызнанні права на самавызначэнне
вызваленых ад нямецкай акупацыі раёнау Беларусь не называлася. Хоць дакладна
вядома, што У.Ленін яшчэ у верасні 1917 г. гаварыу аб неабходнасці самастойнасці беларусау як нацыі. У сваім артыкуле "Ці ўтрымаюць бальшавікі
дзяржауную уладу?" ён пicaў аб аднаўленні "поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульман...". Такім чынам, Ленін адносіу Беларусь да тых
нацыянальных рэгіёнаў Pacii, якія маюць безумоунае права на нацыянальнае самакіраванне i самастойнае дзяржаўнае існаванне.



Ваше мнение



CAPTCHA