Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
66 стр.
Дата
31.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
300407.zip — 100.59 kb
  • paltychnaja-jekanamchnaja-gstoryja-belaruskx-zemljau-u-drugoj-palove-xvii-xviii-st_300407_1.doc — 356.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Палітычная і эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў
другой палове XVII - XVIII ст.


Змест

1. Утварэнне Рэчы Паспалітай

2. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст.

3. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове
XVI - першай палове XVII ст.

4. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII - XVIII
ст.

5. Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Утварэнне
Рэчы Паспалітай

У 1522 г. сейм ВкЛ гарантаваў гаспадару княства - Жыгімонту Старому, што яго сын Жыгімонт Аўгуст будзе абавязкова абраны на
прастол у княстве пасля смерці бацькі. Але фактычна Жыгімонт Аўгуст стаў кіраваць
княствам значна раней - яшчэ з кастрычніка 1529 г., калі на сойме ВкЛ ён пры жыцці бацькі быў абраны вялікім князем. Вялікую ролю ў гэтым адыграла
яго маці - каралева Бона Сфорца. Рэальная ўлада засталася ў руках бацькі, але ён
рэдка ўмешваўся ў справы княства, бо больш займаўся справамі Кароны Польскай. У
1547 г. Жыгімонт па каханню ажаніўся з Барбарай Радзівіл, але Барбара, як і першая
жонка Жыгімонта, хутка памерла. Іншыя шлюбы не прынеслі Жыгімонту ні асабістага
задавальнення ні сыноў.

Лівонская вайна. У 1558 г. маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага
ордэна. На той час Ордэн уяўляў сабой канфедэрацыю - саюз 5 княстваў, створаных
нямецкімі рыцарамі. Асноўнай мэтай маскоўскага цара была здабыча выхаду да Балтыйскага
мора, гэта давала магчымасць самастойна гандляваць з Еўропай без дапамогі шматлікіх
пасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Расія магла больш актыўна ўдзельнічаць
і ў еўрапейскіх справах. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на падставе
таго, што ў старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. Спадчынай
Масквы таксама была названая і частка ВкЛ - беларускія і ўкраінскія землі з Полацкам,
Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Кіевам і іншымі буйнымі гарадамі.



Ваше мнение



CAPTCHA