Категория
История
Тип
реферат
Страницы
12 стр.
Дата
29.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
291790.zip — 9.1 kb
  • pastanne-k-kalnoskaga-1863-g_291790_1.html — 27.76 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў


Рэферат
па тэма: Паўстанне
К. Каліноўскага 1863 г.


Выканаў:

Студэнт
4 курса 3 групы

Сарока
С.


Мiнск, 2007

Канец 50-ых — пачатак 60-ых гадоў ХІХ ст. вызначылiся новым уздымам польскага
нацыянальна-вызваленчага руху, якi ахапiў Польшчу, Беларусь i Лiтву. Кульмiнацыяй яго стала паўстанне 1863 г. Напярэдаднi ў патрыятычным асяродку аформiлiся два крылы, за якiмi замацавалiся назвы "белыя" i "чырвоныя". "Белыя" разлiчвалi дасягнуць асноўнай мэты — аднаўлення Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. з уключэннем у яе
склад Беларусi, Лiтвы і Правябярэжнай Украiны — шляхам дыпламатычнага нацiску заходнееўрапейскiх краiн на расiйскi ўрад. Пытанне аб надзяленнi сялян зямлей у
iх праграме адсутнiчала. У адрозненне ад "белых" "чырвоныя"
iмкнулiся да ўздыму нацыянальна-вызваленчага паўстання. Яны ўяўлялі сабой стракаты ў
сацыяльных i палiтычных адносiнах блок.

Па метадах дасягнення
мэты i праграмных разыходжаннях "чырвоныя" падзялялiся на памяркоўных (правых) i радыкальных (левых). Памяркоўныя вядучую ролю ў паўстанні адводзiлi шляхце і вырашэнню
нацыянальнага пытання. Аграрную праблему яны прапаноўвалi вырашыць шляхам надзялення сялян зямлей праз канфiскацыю
часткi зямлi ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй за кошт дзяржавы.
Радыкальныя "чырвоныя" прызнавалi вядучую ролю сялян у паўстаннi i права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, лiтоўцаў,
украiнцаў. Падзел на "белых" i "чырвоных"
iснаваў у тагачасным грамадска-палiтычным
жыццi Беларусi i Лiтвы. Для падрыхтоўкi i
кiраўнiцтва паўстаннем "чырвоныя" вясной 1862 г. стварылi ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК). Летам 1862 г.
У Вiльнi быў арганiзаваны Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК), якi падрыхтаваў паўстанне ў Беларусi i Лiтве i фармальна быў
падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзiлi Л. Звяждоўскі, Я. Козел-Паклеўскi,
З. Чаховiч, К.Калiноўскi i iнш. У пачатку 60-х гадоў былi
створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганiзацыi: гродзенская, мiнская, навагрудская
i iнш.



Ваше мнение



CAPTCHA