Категория
История
Тип
реферат
Страницы
14 стр.
Дата
29.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
286172.zip — 23.36 kb
  • peryjadyzacyja-jetnchnaj-gstory-belarus_286172_1.doc — 82 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

План:

1.        
Даіндаеўрапейскі
перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

2.        
Індаеўрапейцы
– першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы

3.        
Балты і
з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.


1.        
Даіндаеўрапейскі
перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. - 3 - 2 тыс.
гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца
панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне
чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай
беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося
100 тыс. гадоў таму
(сярэдні палеаліт), калі на беларускія землі прыйшоў неандэрталец i тут працягваўся працэс антрапагенезу,
фарміравання самога чалавека.
Прыкладна ў канцы
сярэдняга палеаліту
ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека
сучаснага фізічнага тыпу - неаантрапа
(краманьёнца). Другія лічаць,
што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека
разумнага (Homo sapiens), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся [2; 20].

Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло
ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя
нам Бердыжскую i Юравіцкую
стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем
дакладна, колькі
было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.



Ваше мнение



CAPTCHA