Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
23 стр.
Дата
27.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
275518.zip — 23.15 kb
  • pravavaja-rolja-pryvleja-aljaksandra-1492-goda_275518_1.doc — 86 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Змест

 

1. Месца агульназемкіх
прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст

2. Нормы дзяржаўнага
права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492г.

3. Цывільнае, сямейнае,
крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г.

Літаратура

Дадатак. Прывілей
Вялікага князя Літоўскага Аляксандра 1492 г.

 


1.
Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права
XV ст.

Вывучэнне
прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым
пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца
асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага
права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых
пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Разгляд
крьшіц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі агульназемскіх,
абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўнаправавым
жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.

Агульназемскія
прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля
якіхнебудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі
ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковьші для
выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У
агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп
насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання,
вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых
прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх
закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад
агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці,
спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.



Ваше мнение



CAPTCHA