Категория
История
Тип
реферат
Страницы
19 стр.
Дата
26.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
268151.zip — 13.06 kb
  • staulenne-belaruskx-nacyjanalnyx-partyj-da-saveckaj-ulady-pershy-usebelarusk-kangrjes_268151_1.html — 44.87 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi
дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi


Рэферат па тэма:

Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі
кангрэс


Выканаў:

Студэнт 3 курса 7 групы

Бадюк Е.


Мiнск, 2010


Пад
уплывам касрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве
аснойўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая была супраць
кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да
кастрычніка былі абумошлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі
супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай
палітычнай сілай у грамадстве стала партыя балыпавікоў. На Беларусі і на
Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што болыш за палову (51,4 %) усіх
выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам
партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку
значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з
бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 %
выбаршчыкаў. I гэта пры тых умовах, што
выбары рыхтаваліся пры Часовьш буржуазным урадзе.

Найбольш
уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада
(БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных,
прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў балыпавіцкага
кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага
адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну
ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на III з'ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.).
З'езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я.Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя
беларускія дзеячы А.Прушынскі (А.Гарун), А.Смоліч, У.Адамовіч, П.Бадунова,
Я.Варонка, З^Жылуновіч, Я.Мамонька, С.Рак-Міхайлоўскі, Б.Тарашкевіч і інш. 3-за
адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да
Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як
"праяву анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа вольнасці і
нацыянальных правоў беларускага народа". Петраградская арганізацыя БСГ,
ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне
"аднароднага сацыялістычнага ўрада.



Ваше мнение



CAPTCHA