Категория
История
Тип
реферат
Страницы
10 стр.
Дата
25.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
266672.zip — 16.64 kb
  • asablvasc-kalektyvizacyja-bssr_266672_1.doc — 56.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма

Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Пракопчык Г.

Мiнск, 2007


Цяжкім
і драматычным напрамкам
пераўтварэнняў, праведзенных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з'явілася
калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У другой палове 20-х гадоў тэмпы сельскагаспадарчай вытворчасці пачалі замаруджвацца. У 1927 г. у краіне
ўзнік крызіс хлебанарыхтовак. Краіна недабрала 128 млн. пудоў збожжа. План хлебанарыхтовак у Беларусі быў выкананы толькі на 71,5%. Крызіс хлебанарыхтовак узнік
як вынік рыначных хістанняў, а не як
адлюстраванне крызісу сельскагаспадарчай вытворчасці. Безумоўна, скарачэнне дзяржаўных нарыхтовак збожжа стварала пагрозу
планам прамысловага будаўніцтва, ускладняла
эканамічнае становішча, абвастра-ла сацыяльныя канфлікты ў горадзе і вёсцы.

Па
праблеме ўзнікнення
крызісу збожжанарыхтовак
і шляхоў яго пераадолення выявіліся карэнныя разыходжанні
ў пазіцыях Бухарына і Сталіна. Для Сталіна крызіс хлебанарыхтовак тлумачыўся
"кулацкай стачкай": "Мы маем ворагaў унутраных. Мы маем ворагаў знешніх. Аб гэтым нельга
забываць... ні на адну хвіліну". Шляхі ў
пераадоленні цяжкас-цей бачыліся яму ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод
якіх на першым месцы стаялі кулакі.

Прапановы
Бухарына аб выхадзе з крызісу на шляхах нэпа (адмова ад "надзвычайных
мер", захаванне курсу на ўздым сялянскай гаспадаркі, развіццё
гандлёва-крэдытных форм кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адхілены
як уступка кулаку і праяўленне правага апартунізму. Перавод сельскай гаспадаркі
на шляхі буйной абагуленай вытворчасці стаў разглядацца як сродак рашэння
збожжавай праблемы і адначасова ліквідацыі кулацтва як галоўнага ворага
Савецкай улады.



Ваше мнение



CAPTCHA