Категория
История
Тип
реферат
Страницы
23 стр.
Дата
25.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
264521.zip — 15.27 kb
  • sacyjalna-jekanamchnaga-stanovshcha-belarus-kancy-xix-stagoddzja_264521_1.html — 53.74 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Сацыяльна-эканамічнага
становішча Беларусі ў канцы Х
I Х стагоддзя


Вядучым працэсам сацыяльна-эканамічнага становішча
парэформеннай Беларусі было развіццё капіталізму. Першыя два парэформенныя
дзесяцігоддзі адносяцца да ліку пераходных, калі адбывалася разбурэнне
феадальных адносін сельскай гаспадарцы, завяршаўся працэс тэхнічнага
перааснашчэння прамысловасці, ствараўся механізаваны транспарт і складаліся
новыя, характэрныя для капіталістычнага грамадства сацыяльныя слаі
насельніцтва-пралетарыят і прамысловая буржуазія.

Зацвярджэнне капіталізму, як дамінуючай сацыяльна-
эканамічнай сістэмы адносіцца к канцу XIX — пачатку XX стст. Развіццё яго
адбывалася ва ўмовах хоць і мадэрнізаванай, але па сутнасці старой палітычнай
сістэмы, пры захаванні самадзяржаўнага і саслоўнага ладу. Гэта накладвала пэўны
адбітак на сацыяльна-эканамічныя працэсы як на Беларусі, так і ў парэформеннай
Расіі ў цэлым, абумовіла іх цяжкасці і супярэчлівасці.

Пасля адмены прыгоннага права асноўнай у эканоміцы Беларусі
паранейшаму заставалася сельская гаспадарка, характэрнай рысай якой было
спалучэнне капіталістычных адносін з перажыткамі прыгонніцтва. Наяўнасць
перажыткаў, і перш за ўсё буйнога памешчцкага землеўладання, вызначыла для
Беларусі павольны, паступовы ("прускі") шлях буржуазна-аграрнай
эвалюцыі, пры якой буйная памешчыцкая гаспадарка надоўга захавала сваё
прыгонніцкія рысы. У 70-х гадах у Беларусі памешчыкам належала звыш 50,5 % ўсёй
зямлі, а сялянам — менш 33,4%. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі
тысяч дзесяцін зямлі. У значнай колькасці сялянскіх двароў ва ўласнасці
знаходзілася ад 2 да 5 дзесяцін.



Ваше мнение



CAPTCHA