Категория
История
Тип
реферат
Страницы
22 стр.
Дата
06.04.2009
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
26019.zip — 26.29 kb
  • tadeush-kostjushka_26019_1.DOC — 96 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын Фёдара Канстанцін служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касцюша — адгэтуль і прозвішча сям'і. Гербам Касцюшкі мелі «Рох трэці», большасць з іх вылучалася на сярэдніх пасадах вайсковай службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін Фёдаравіч выстаўляў з яго ў войска «тры коні». Жонкай Кастуся стала Ганна Галыпанская, з княжацкага роду, параднёнага з польскімі каралямі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў часы «патопу», як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры — адны ў каталіцтва, другія — да уніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй, дамогся ў 1731 годзе тытула мечніка ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве ад Косава, на тым менавіта месцы, дзе зараз разбураецца дажджамі прыгожы будынак Косаўскага палаца.
У Мерачоўчшыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. Палаца тады яшчэ не было, сям'я жыла ў звычайнай, драўлянай, на некалькі пакояў, пад саламяным дахам хаце — выгляд яе захаваўся на старажытных малюнках. У Тадэвуша меліся дзве сястры — Ганна і Катарына — і брат Юзаф. Маці паходзіла з Ратомскіх, звалася Тэкля. Лічыцца, што яна трымалася праваслаўнага веравызнання і па нараджэнні чацвёртага дзіцяці — сына хрысціла яго ў царкве, дзе і надалі яму імя Андрэй, а ўжо бацька перахрышчваў яго ў Косаўскім касцёле.



Ваше мнение



CAPTCHA