Категория
История
Тип
реферат
Страницы
23 стр.
Дата
24.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
258015.zip — 16.31 kb
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Станаўленне
таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг


ЗМЕСТ


1. Станаўленне таталітарнай сістэмы
грамадства на Беларусi у 1930-я гг

1.1 Грамадска-палітычнае жыццё БССР
(1928–1939 гг.)

1.2 Фарміраванне
камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя

1.3 Масавая калектывізацыя. Яе
наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі

1.4 Сацыяльная палітыка на Беларусі ў
1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Станаўленне
таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг


1.1 Грамадска-палітычнае
жыццё БССР (1928–1939 гг)


У канцы 1920-х гг.
пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Усталёўваліся загадныя метады
кіравання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Бюракратычны апарат зліўся з
партыйным і пераўтварыўся па сутнасці ў асобны сацыяльны клас. У выніку
зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных
Саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай улады.
Тэрытарыяльныя рэспубліканскія прафсаюзы ліквідаваліся, у БССР быў прызначаны
ўпаўнаважаны ВЦСПС. У кіраванні спалучаліся метады татальнай цэнтралізацыі,
адміністрацыйна-загадныя метады кіравання і дзяржаўны тэрор у дачыненні да
незадаволеных і патэнцыяльна незадаволеных асоб. Адбылася змена сацыяльных
слаёў насельніцтва і яго інстытутаў, на якія зараз абапіраліся ўлады – гэта
люмпенізаванае насельніцтва, бюракратыя, армія, праваахоўчыя і карныя
структуры.



Ваше мнение



CAPTCHA