Категория
История
Тип
реферат
Страницы
29 стр.
Дата
24.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
256897.zip — 28.69 kb
  • utvarjenne-paltychnae-razvccjo-suverjennaj-rjespublk-belarus_256897_1.doc — 107 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Утварэнне і палітычнае
развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь

ЗМЕСТ

1. Распад СССР.
Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

2. Прыняцце
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання

3. Вынікі
рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і дапаўненні ў
Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на
Беларусі.Складванне шматпартыйнасці 7

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 


1. Распад
СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі
Беларусь

 

Да канца 1980-х
гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай
гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая
эканамічная стагнацыя, выкліканая пераважна экстэнсіўнымі метадамі
гаспадарання, прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай
напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай
цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да
крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым
каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення
ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму
і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.



Ваше мнение



CAPTCHA