Категория
История
Тип
реферат
Страницы
27 стр.
Дата
24.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
256044.zip — 19.15 kb
  • pershyja-jetnchnyja-supolnasc-dzjarzhanyja-tvarjenn-na-belaruskx-zemljax_256044_1.html — 63.56 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Першыя
этнічныя супольнасці і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях

Змест


2. Пачатак
рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

3. Усходнеславянская
супольнасць

4.
Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё
беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і
гаспадарка

5.
Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі
Беларусі. Кіеўская Русь

6.
Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

Спіс
выкарыстаных крыніц


1.
Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі


Гісторыя чалавека
налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яўляецца Ўсходняя Афрыка, а,
магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень
Усходняй Еўропы і толькi каля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю
Беларусі.

У адпаведнасці з
археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі
старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны
(10040 – ІІІІІ тысячагоддзе да н. э.), бронзавы (ІІІІІ – І тысячагоддзе да н.
э.) і жалезны век (VIIVI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення
на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна
складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з
боку Скандынаўскага паўвострава, распачаўшы тым самым перыяд апошняга, самага
халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час
паазерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаўнiкоў тундры
(паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы,
суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прадстаўнікамі
прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.



Ваше мнение



CAPTCHA