Категория
История
Тип
реферат
Страницы
19 стр.
Дата
10.03.2008
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
24912.zip — 26.01 kb
  • istorija-belorussii_24912_1.DOC — 95 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
5  из 10
Оценок
4
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

СОДЕРЖАНИЕ
ЗМАГАННЕ ПОЛАЦКАЙ І ІНШЫХ ЗЯМЕЛЬ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСТЬ. 2
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА. РАСПАД КІЕУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. 2
ПРЫНЯЦЦЕ ХРЫСЦІЯНСТВА. ХРЫСЦІЯНСТВА І АСВЕТА. 9
ЛIТАРАТУРА 13Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть.
Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы.
Полацк, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніка-наўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева.
Тагачасны Полацк — гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца, і трохі далей, дзе цяпер стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыха-роў — крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад.
У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыў-шы лёс Перуну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганс-кі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пералі-ку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У сканды-наўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Пал-цеск'я — ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьсі.
Полацк называюць «древнерусскнм городом», адным з цэнтраў старажытнарускае дзяржавы, або Кіеўскае Русі. Але, па-першае, такой назвы — Кіеўская Русь — вы не знойдзеце ні ў адным летапі-се. Па-другое, «дзяржава» гэтая была шматковая — нетры-валая, аб'яднаная сілаю зброі, а Полацк



Ваше мнение



CAPTCHA