Категория
История
Тип
реферат
Страницы
18 стр.
Дата
08.05.2008
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
24499.zip — 20.34 kb
  • velikoe-knjazhestvo-litovskoe_24499_1.doc — 83 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

УТВАРЭННЕ ЛІТОЎСКА-РУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ1. Найстаражытнейшыя звесткі пра побыт літоўцаў.
Нягледзячы на суседства з Руссю, літоўскае племя вельмі позна становіцца вядома рускім летапісам. Праўда, яшчэ Св. Уладзімір хадзіў ваяваць на ятвягаў, але летапісец паведамляе пра гэта вельмі сціпла. Толькі к канцу 12 ст. найменне літоўцаў часцей сустракаецца ў нашых летапісах. У пачатку 12 ст. літоўцы часам рабілі набегі на землі суседняга Полацкага княства. У той жа час галіцка-валынскія князі ў выніку шэрага паходаў у ятвяжскую зямлю пакарылі ятвягаў і імя іх у хуткім часе знікла. Толькі каля сярэдзіны 13 ст. сярод літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да ўтварэння дзяржавы. Доўгі час літоўскае племя жыве ў даволі першабытных умовах побыту. Яно падзялялася на некалькі асобных плямён; прусы, уласна літва (у б. Віленскай губ.), жмудзь (у б. Ковенскай губ.), летгала (латышы), корсь (куроны ў Курляндыі) і, нарэшце, ятвягі. Усе гэтыя плямёны жылі ва ўмовах радавога ладу, маючы шматлікіх радавых старэйшын. Наш летапіс і старажытныя літоўскія хронікі называюць гэтых старэйшын князямі, налічваюць часам многія дзесяткі іх. Гэтыя князі карысталіся павагай літоўцаў і астатняе насельніцтва было ў іх падначаленні.
Ні гандлем, ні рамёствамі літоўцы не займаліся і нават не мелі паселішчаў гарадскога тыпу. Яны жылі ў лясах, у бедных хацінах, займаліся земляробствам або бортніцтвам. Культурнае развіццё іх было вельмі невысокае. Звесткі пра рэлігію літоўцаў захаваліся ў больш позніх пісьменнікаў. Гэтыя ,звесткі надаюць літоўскай рэлігіі характар стройна выпрацаваных рэлігійных уяўленняў .Але ў гэтых звестках ёсць нямала домыслаў болып позняга характару. Літоўская рэлігія вызначалася такой жа прымітыўнасцю, як і ўвесь побыт Літвы. Яны верылі ў Перкуна, бога грому і маланкі. Наогул яны пакланяліся сілам прыроды.



Ваше мнение



CAPTCHA


Отзывы


  • настя

    было классно если было на русском

    Рейтинг: 0
    Отзыв полезен?   Да  /  Нет