Категория
Литература
Тип
контрольная работа
Страницы
35 стр.
Дата
21.03.2013
Формат файла
.html — Html-документ
Архив
240421.zip — 26.42 kb
  • mxas-lynko-i-pjatrus-broka-jak-adny-z-samyx-vydatnyx-tvorchyx-postacej-u-ltaraturnym-pracj_240421_1.html — 83.46 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

Міхась
Лынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых постацей у
літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу

1. Міхась Лынькоў


Нарадзіўся Міхась
Ціханавіч Лынькоў 18 (30) лістапада 1899 г. у вёсцы Зазыбы Віцебскага павета
Віцебскай губерні (цяпер – Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і чыгуначнікаў,
што паходзілі з бедных сялян. Бацька – рамонтны рабочы, маці – вартаўніца на
пераездзе (трапіла пад цягнік, калі Міхась служыў у Чырвонай Арміі). Дзіцячыя
гады прайшлі ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва, потым – у
чыгуначнай будцы на перагоне між станцыямі Тошчыцы і Рагачоў. Няньчыў меншых
братоў і сясцёр, дапамагаў маці каля дому, пасвіў карову. Закончыў двухкласную
школу пры Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі, а потым і саму семінарыю (1917).
Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (в. Ліпінічы, цяпер Буда-Кашалёўскі раён
Гомельскай вобласці.). Падчас вучобы ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі з-за
недахопу сродкаў летам працаваў на чыгунцы, зімой займаўся прыватнымі ўрокамі,
вечарамі працаваў на нафтаскладзе, на выгрузцы дроў і іншых выпадковых работах.
Калі настаўнічаў у Ліпініцкай школе, прымаў актыўны ўдзел у працы сельсавета,
камітэта ўзаемадапамогі, у арганізацыі ў вёсцы першага кааператыва. У час
нямецкай акупацыі (1918) быў адным з арганізатараў ліпініцкага партызанскага
атрада. У 1919–1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі – удзельнічаў у паходзе на
Варшаву, у разгроме арміі Булак-Балаховіча. Пасля дэмабілізацыі працаваў
настаўнікам у мяст. Свержань Рагачоўскага раёна. Быў актыўным селькорам, часта
дасылаў карэспандэнцыі ў бабруйскую акруговую газету «Камуніст». У 1925 г. стаў
супрацоўнікам гэтай газеты: быў на пасадах сакратара, камесніка рэдактара, у
1928–1930 гг. рэдактарам. У 1926 г. уступіў у партыю. М. Лынькоў арганізаваў
Бабруйскую філію «Маладняка» і кіраваў яе дзейнасцю. У 1930 г. пераехаў на
сталае жыхарства ў Мінск. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве, паралельна кіраваў
літаратурным аб'яднаннем БелАПП. У 1932–1934 гг. быў сакратаром аргкамітэта
Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1934–1941 гг. з’яўляўся галоўным рэдактарам
часопіса «Полымя рэвалюцыі». З 1938 па 1948 гг. быў старшынёй праўлення Саюза
пісьменнікаў Беларусі. У 1939 г. удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю
Беларусь (рэдагаваў газету «Беларуская звязда» – орган палітупраўлення
Беларускага фронту). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941–1942 гг.
рэдагаваў франтавую газету «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім,
Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943–1946 і ў 1949–1952 гг. узначальваў
Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у
1940–1975 гг. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага
Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Акадэмік АН Беларусі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа. Народны пісьменнік Беларусі
(1962). Памёр М.Ц. Лынькоў 21 верасня 1975 г.



Ваше мнение



CAPTCHA