Категория
История
Тип
реферат
Страницы
50 стр.
Дата
17.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
219345.zip — 45.24 kb
  • udzel-belaruskaga-naroda-vjalkaj-ajchynnaj-vajne-mzhnarodnym-zhycc-pasljavaennaga-peryjadu_219345_1.doc — 163.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным
жыцці пасляваеннага перыяду


1. Напад
фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

 

Пасля
капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы
зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З
гэтай нагоды 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш
вядомую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да
заходніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Венгрыя,
Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Высокаразвіты германскі
ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі
заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго,
на ўзбраенне вермахта былі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых
дывізій.

Усяго супраць
Савецкага Саюза Германія выставіла 80% сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5,
5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў.
Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх
групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела
задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група
армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны
ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць
часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень»
(камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай
Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павінны былі
выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань.
Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш 10 тыдняў.



Ваше мнение



CAPTCHA