Категория
История
Тип
реферат
Страницы
34 стр.
Дата
17.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
217780.zip — 35.53 kb
  • belarus-u-xv-xv-ctagodzjax_217780_1.doc — 123.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларусь
у ХVІ-ХVІІІ cт.


Змест

1. Рэфармацыя
і контррэфармацыя

2. Брэсцкая
ўнія. Канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

3. Культура
Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

4. Беларусь
у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.)

5. Палітычны
крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Рэфармацыя і контррэфармацыя

У ХVІ ст.
каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы была ўцягнута ў працяглую міжусобную
барацьбу. Асноўная прычына, якая вы-клікала яе, заключалася ў незадавальненні
большасці вернікаў вярхушкай каталіцкай царквы на чале з папам рымскім, якая
сканцэнтра-валі ў сваіх руках неабмежаваную ўладу і велізарныя багацці. Свецкія
феадалы і буржуазія адчувалі ўціск з боку каталіцкіх іерархаў, а таксама марылі
аб адабранні ў царквы матэрыяльных каштоўнасцей. Вернікі ставілі пад сумненне
права царквы адпускаць грахі і выказвалі па-трэбу ў выданні Бібліі на роднай
мове.

Пачатак
Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозун-гам рэлігійнага абнаўлення
звязваецца з абвяшчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага ўніверсітэта М. Лютэрам так званых 95 тэзiсаў, у якіх ён заяўляў аб
неабходнасці апраўдання грахоў не грашыма, а верай, адкідваў вучэнне аб малiтве
за памерлых, вратаваннi заслугамi святых і інш.

Новае
пратэстанцкае веравучэнне сцвярджала што для выратаван-ня душы вернiка не
патрабуецца пасрэднiцтва царквы і таму адмаўля-ла неабходнасць яе iснавання з
усёй iерархiяй на чале з папам рым-скiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана
Свяшчэннае пiсанне. Перапынялася шанаванне святых, крыжа, ікон, мошчаў;
адмаўлялася права царквы здымаць грахі. Пратэстантызм падзяляўся на некалькі
плыняў – лютэранства, англіканства, кальвінізм і інш.



Ваше мнение



CAPTCHA