Категория
Журналистика
Тип
реферат
Страницы
21 стр.
Дата
15.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
214520.zip — 22.59 kb
  • zhurnalstyka-belarus-chas-vjalkaj-ajchynnaj-vajny-i-adnalenchy-peryjad-1946-1953-gg_214520_1.doc — 82 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Журналістыка Беларусі ў
час Вялікай Айчыннай вайны i ў аднаўленчы перыяд (1946-1953 гг.)


ЗМЕСТ

 

1. Журналістыка Беларусі напярэдадні і ў
час Вялікай Айчыннай вайны

1.1 СМІ Беларусі ў перадваенны перыяд

1.2 Журналістыка Беларусі ў гады Вялікай
Айчыннай вайны

2. Беларуская журналістыка ў аднаўленчы перыяд
(1946-1953 гг.)

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1.
Журналістыка Беларусі напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны

 

1.1
СМІ Беларусі ў перадваенны перыяд

Сацыяльна-эканамічнае
і палітычнае развіццё краіны ў канцы 30-х гадоў праходзіла ў складаных
унутраных і міжнародных умовах. Нарастала пагроза новай сусветнай вайны.
Існавалі складанасці і ўнутры краіны, якія ў далейшым выявілі крызісныя з’явы ў
кіраўніцтве партыі.

СМІ
рэспублікі былі часткай сістэмы партыйнага кіраўніцтва народнай гаспадаркай,
грамадскімі працэсамі. У пачатку 1938 года ў БССР выдавалася 199 газет –
рэспубліканскіх, акруговых, гарадскіх, раённых і шматыражных. Агульны тыраж іх
складаў 976 тыс. экз. Сетка друкаваных выданняў пасля ўз’яднання бел. народа ў
адзінай дзяржаве пашырылася дзякуючы стварэнню новых газет у заходніх абласцях.
У 1941 годзе ў рэспубліцы выходзіла 219 друкаваных газет (у тым ліку
рэспубліканскія: “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Октябрь”, “Штандар вольнасці”,
“Літаратура і мастацтва”, дзве маладзёжныя), 8 часопісаў. Разавы тыраж усіх
выданняў складаў 1115 тыс. экз.



Ваше мнение



CAPTCHA