Категория
История
Тип
реферат
Страницы
22 стр.
Дата
15.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
214390.zip — 29.61 kb
  • sacyjalna-jekanamchnae-razvccjo-belaruskx-gubernja-u-parjeformenny-peryjad-na-rubjazhy-xx-_214390_1.doc — 101 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у
парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ-ХХ ст.

Выполнил: студент первого курса

специальности
маркетинг

№группы
902221-21

Калинина
Анастасия Александровна


План

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у
парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ-ХХ ст.

1) Сацыяльна-эканамічнае
становішча ў першай палове XIX
ст.

2) Дзяржаўныя сяляне

3) Сацыяльна-эканамічнае
становішча ў другой палове XIX
ст.

4) Прамысловасць у XX ст.

Спіс літаратуры


Сацыяльна-эканамічнае развіццё
беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ-ХХ ст.

У канцы 18 -
першай палове 19 в. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі
працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкіх адносін. Узнікалі адносіны
новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчалі поспехі прамысловасці: узрасла
колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца.
Буржуазныя рэформы 60-70 гг. 19в. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г.

1) Сацыяльна-эканамічнае становішча
ў першай палове XIX ст.

У першай палове XIX ст. у Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія
вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы, да ўзнікнення новых - капіталістычных
адносін. Пра гэта сведчыць развіццё прамысловасці, рост гарадоў і гандлю. З
1825 па 1859 гг. у пяці заходніх губернях лік прамысловых прадпрыемстваў
павялічвалася з 96 да 549, а колькасць працоўных на іх - з 3310 да 6508
чалавек, сярод якіх вольнанаёмныя складалі 43%. З'явіліся першыя фабрыкі ў
мястэчках Хомск і Косава Гарадзенскай губерні, дзе ўжываліся паравыя рухавікі. Сфармаваліся
такія галіны, як жалезаапрацоўчая, шкляная, папяровая, бурачнацукровая. Уладальнікамі
мануфактур і фабрык былі памешчыкі. У цэлым жа прамысловасць Беларусі аж
да рэформы 1861 г. развівалася слаба. Прадпрыемстваў фабрычна - завадскога тыпу
было мала. Лік працоўных на прадпрыемствах рэдка дасягала 10 чалавек.



Ваше мнение



CAPTCHA