Категория
История
Тип
реферат
Страницы
41 стр.
Дата
14.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
208957.zip — 39.75 kb
  • ustaljavanne-saveckaj-gramadska-paltychnaj-sstjemy-sssr-bssr_208957_1.doc — 143.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай
сістэмы ў СССР і БССР

 


1. Устанаўленне аднапартыйнасці

У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў
краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з’ездзе
Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва ЎЦВК. Што датычыла
Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем
ленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі
прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах,
Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы.
Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.

Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6
студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў
краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі
ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая
дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася
контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г.
паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены
бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.

З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі
Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней
канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) – РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна
была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне
эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі
было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што
Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі
не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага
сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».



Ваше мнение



CAPTCHA